Улік затрат () — сістэматычнае адлюстраванне, групаванне і аналіз расходаў, звязаных з вытворчай і гаспадарчай дзейнасцю арганізацыі з мэтай фармавання поўнай і дакладнай інфармацыі пра расходы для ўнутранага кіравання і знешняй справаздачнасціСокольчик, Т. П. Бухгалтерский учёт и аудит : пособие / Т. П. Сокольчич, В. Н. Градусова, Е. Г. Кобзик; под общ. ред. Т. П. Сокольчик. – Мн.: Акад.упр. при Президенте Респ. Беларусь, 2009. – с. ISBN 978–985–457–898–9..

Асноўныя артыкулы затрат Пры ўліку затрат улічваюцца наступныя віды расходаў:

аплата працы; адлічэнні на сацыяльныя патрэбы; набыццё сыравіны і матэрыялаў; амартызацыя асноўных сродкаў; арэнда вытворчых памяшканняў; маркетынг і рэклама; падрыхтоўка кадраў; штрафы, пені, няўстойкі; іншыя выдаткі, непасрэдна звязаныя з вытворчасцю прадукцыі, выкананнем работ або аказаннем паслуг.

Класіфікацыя затрат У залежнасці ад розных крытэрыяў затраты падзяляюцца на:

Прамые – адносяцца на сабекошт пэўнага віду прадукцыі, работ або паслуг (расходы сыравіны, заробак работнікаў вытворчасці і інш.)

Ускосныя – звязаны ў цэлым з вытворчай дзейнасцю (амартызацыя, арэнда, заробкі кіраўнічага персаналу).

Пераменныя – змяняюцца пры павелічэнні або памяншэнні аб'ёмаў вытворчасці (расходы матэрыялаў, заробкі работнікаў).

Умоўна-пастаянныя – аб'ёмы вытворчасці на іх амаль не ўплываюць (напрыклад, арэнда памяшкання).

Планаваныя – затраты, уключаныя ў планавы каштарыс або калькуляцыю.

Непланаваныя – затраты, звязаныя са стратамі ў працэсе гаспадарчай дзейнасці (прастоі, брак і інш).

Метады ўліку затрат Існуе некалькі асноўных метадаў уліку затрат:

Просты — пры вытворчасці аднароднай прадукцыі або аказанні аднародных відаў паслуг.

Паперадзельны — калі вытворчасць падзяляецца на асобныя самастойныя працэсы (перадзелы).

Пазаказны — улічвае выдаткі па асобных заказах.

Нарматыўны — арганізуецца паводле галіновых рэкамендацый. Ягоная сутнасць у выяўленні адхіленняў ад нормаў і нарматываў расходаў, што дае магчымасць карэктаваць калькуляцыю фактычнага сабекошту.

Значэнне Наяўнасць празрыстай і структураванай сістэмы ўліку затрат дазваляе вырашаць шэраг ключавых задач:

Аптымізацыя — выяўленне неэфектыўных артыкулаў расходаў і прыняцце мер для іх скарачэння.

Фармаванне цаны — разлік кошту адзінкі прадукцыі або паслугі.

Кантроль — параўнанне планавых і фактычных паказчыкаў, аналіз адхіленняў і іхніх прычын.

Прагназаванне — ацэнка будучых выдаткаў і планаванне рэсурсаў на перспектыву.

У кіраўнічым уліку улік затрат дапамагае: прымаць абгрунтаваныя кіраўнічыя рашэнняў; знайсці спосабы павышэння рэнтабельнасці; забяспечыць устойлівае развіццё бізнесу. Крыніцы

Катэгорыя:Бухгалтарскі ўлік Катэгорыя:Фінансы