Фінансавы кантроль — сістэма мер, накіраваных на праверку законнасці, мэтазгоднасці і эфектыўнасці фармавання, размеркавання і выкарыстання фінансавых рэсурсаў дзяржавы і іншых суб’ектаў гаспадарання. Фінансавы кантроль з’яўляецца важным элементам фінансавай сістэмы і адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні фінансавай дысцыпліны, устойлівасці бюджэту і эфектыўнасці дзяржаўнага кіраванняАбрамчик Л. Я. Финансовое право Республики Беларусь. Электронный учебник для студентов специальностей 1-240101 «Международное право», 1-240102 «Правоведение, 1-240103 «Экономичекое право». — Гродно. — ГрГУ им. Я. Купалы. — 2013..

Сутнасць і прызначэнне Фінансавы кантроль рэалізуе кантрольную функцыю фінансаў і спрыяе выкананню фінансавага заканадаўства, разумнаму выкарыстанню бюджэтных сродкаў і ўмацаванню фінансавай дысцыпліны.

Асноўная мэта фінансавага кантролю — абарона эфектыўнага і мэтавага выкарыстання фінансавых рэсурсаў на ўсіх узроўнях эканамічнай сістэмы.

Аспекты фінансавага кантролю Фінансавы кантроль разглядаецца ў двух асноўных аспектах:

Інстытуцыйны — дзейнасць спецыяльных органаў у адпаведнасці з патрабаваннямі фінансавага заканадаўства.

Функцыянальны — кіраўнічы інструмент, які забяспечвае кантроль над фінансавымі патокамі на макра- і мікраўзроўні.

Абодва аспекты ўзаемазвязаныя: першы засяроджваецца на прававым і колькасным кантролі, другі — на аналітычнай ацэнцы эфектыўнасці фінансавых аперацый.

Аб’екты і задачы Аб’ектам фінансавага кантролю з’яўляюцца працэсы фармавання, размеркавання і выкарыстання грашовых фондаў, уключаючы бюджэтныя і пазабюджэтныя сродкі, а таксама іншыя аспекты фінансава-гаспадарчай дзейнасці.

Да галоўных задач фінансавага кантролю адносяцца: кантроль за своечасовым і поўным паступленнем сродкаў у бюджэты і фонды; спрыянне эфектыўнаму і мэтаваму расходаванню дзяржаўных і карпаратыўных сродкаў; праверка дакладнасці бухгалтарскага ўліку і надзейнасці справаздачнасці; выяўленне рэзерваў росту даходаў і прыбытковасці; папярэджанне парушэнняў, узмацненне фінансавай дысцыпліны; правядзенне інфармацыйна-тлумачальнай работы ў пытаннях фінансавага заканадаўства.

Форма і метады Фінансавы кантроль ажыццяўляецца ў розных формах: папярэдні — да ажыццяўлення фінансавых аперацый; бягучы — падчас выканання фінансавых абавязкаў; наступны — па выніках справаздачнага перыяду.

Метады кантролю ўключаюць дакументальныя праверкі, рэвізіі, аўдытарскія заключэнні і аналітычныя даследаванні.

Віды фінансавана кантролю Існуе некалькі відаў фінансавага кантролю:

Дзяржаўны — праводзяць органы дзяржаўнай улады ў інтарэсах дзяржавы.

Ведамасны — праводзяць кантрольна-рэвізійныя ўпраўленні (аддзелы) міністэрстваў і ведамстваў у падсправаздачных структурах і арганізацыях.

Унутрыгаспадарчы — праводзіцца адпаведнымі службамі арганізацый (бухгалтэрыяй, фінансавым аддзелам і г. д.

Аўдытарскі, або незалежны — праводзіцца аўдытарамі ці аўдытарскімі арганізацыямі.

Міжнародныя стандарты На міжнародным узроўні дзейнасць дзяржаўных кантрольных органаў рэгулюецца серыяй дакументаў. Асноўны з іх — Лімская дэкларацыя кіраўнічых прынцыпаў аўдытарскай праверкі (, 1977), прынятая Міжнароднай арганізацыяй вышэйшых кантрольных органаў (INTOSAI). Яна ўключае базавыя прынцыпы: незалежнасць і аб’ектыўнасць; кампетэнтнасць і прафесіяналізм; галоснасць і падсправаздачнасць; выніковасць; абгрунтаванасць і доказнасць; прынцып непадкупнасці ўдзельнікаў працэсу; прынцып недаказанасці віны да суда; скаардынаванасць дзеянняў кантрольных органаў.

У Беларусі У Беларусі фінансавы кантроль ажыццяўляецца ў адпаведнасці з наступнымі асноўнымі нарматыўна-прававымі актамі:

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Об мерах па ўдасканаленні кантрольнай (надзорнай) дзейнасці». Закон «Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці». Закон «Аб рэгуляванні аўдытарскай дзейнасці».

Гл. таксама Бюджэт Бухгалтарскі ўлік Фінансы Аўдыт

Крыніцы

Катэгорыя:Бухгалтарскі ўлік Катэгорыя:Фінансы Катэгорыя:Дзяржаўнае кіраванне Катэгорыя:Фінансавае права