НовапакроўскРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 123). Сустракаецца таксама варыянт Новы Пакроўск. (Встречаются названия — Новопокровск, Ново-Покровский, Ново-Покровские.) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Ў складзе Судкоўскага сельсавета.
Геаграфія За 27 км на захад ад раённага цэнтра Хойнікі і чыгуначнай станцыі ў гэтым горадзе, размешчанай на ветцы Васілевічы — Хойнікі, якая адыходзіць ад лініі Брэст — Гомель, за 130 км ад Гомеля.
Знаходзіцца на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
Бліжэйшыя населеныя пункты Кажушкі, Ламачы, Тульгавічы і інш.
Транспартная сістэма Транспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтадарозе Ламачы — Хойнікі.
У вёсцы няма жылых дамоў (2004). Планіроўка складаецца з кароткай вуліцы, з арыентацыяй з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. На поўначы паўкальцавая забудова. Дамы стаяць рэдка, драўляныя, сядзібнага тыпу.
Экалогія і прырода У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (29 сем'яў) пераселены ў месцы, не забруджаныя радыяцыяй.
Гісторыя
Вёска заснавана ў пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Самая актыўная забудова вялася ў 1920-я гады. У 1930 годзе ў вёсцы працавала кузня, арганізаваны калгас імя Р. Л. Пятроўскага.
У складзе Кажушкаўскага сельсавета Юравіцкага раёна, з 1931 года Хойніцкага раёна Рэчыцкага, з 1927 года Мазырскага (да 26 ліпеня 1930 года і з 21 чэрвеня 1935 да 20 лютага 1938 года) акруга, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. З 8 студзеня 1987 года ў складзе Тульгавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы было 35 дамоў, пражывала 122 чалавек.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах загінулі 15 жыхароў вёскі. У маі 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску, разбурана 35 дамоўБез срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 501..
У 1959 годзе вёска знаходзілася ў складзе калгаса імя «XXII з'езда КПСС» з цэнтрам у вёсцы Кажушкі.
Да 31 снежня 2009 года ў Дворышчанскім сельсавеце, затым перайменаваны ў Судкоўскі.
Насельніцтва
1940 год — 35 дамоў, 122 жыхароў 1959 год — 176 жыхароў (паводле перапісу). 1980-е — жыхары вёскі (29 сем'яў) пераселены.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Новопокровск на карте Беларуси Ново-Покровские на старой карте Ново-Покровский на старой карте
Катэгорыя:Судкоўскі сельсавет * Катэгорыя:Гісторыя Хойніцкага раёна Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Хойніцкага раёна