10 рублёў (дзесяць рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, законны плацежны сродак, уведзены з 1992. Дызайн купюры апошні раз быў абноўлены ў 2019 і прысвечаны Віцебскай вобласці. Купюра надрукавана брытанскай фірмай «De La Rue».
Гісторыя
1992 25 траўня 1992 у абарачэнне была ўведзена першая беларуская купюра наміналам 10 рублёў. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак рысі з дзіцянём, на адваротным баку — герб «Пагоня». 1 студзеня 2001 года гэта банкнота была выведзена з абарачэння.
Беларускія банкноты гэтага часу атрымалі народную назву «зайчыкі» за выявы жывёл на іх (на пярэднім баку купюры ў 1 рубель быў памаляваны заяц). Ідэя такога дызайну нарадзілася па матывах галандскіх гульдэнаў, а выявы жывёл былі ўзятыя мастаком Канстанцінам Хацяноўскім з энцыклапедыі «Звяры і птушкі нашай краіны» (1957)Полина Конога. Сага о рубле (руск.). 25.by. Издательский дом «Беларусь сегодня»..
Гэтыя плацежныя сродкі паступова замянілі сабой карткі спажыўца. Абменны курс савецкага рубля да «зайчыка» быў 1 да 10. Гэта значыць, што за 10 беларускіх рублёў трэба было аддаць 100 савецкіх.
2000 1 студзеня 2000 з’явілася 10-рублёвая купюра новага ўзору. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак старога будынка Нацыянальнай бібліятэкі. На адваротным баку на месцы, дзе ў папярэднім дызайне размяшчаўся герб «Пагоня», была лічба «10». Гэта банкнота была выведзена з абарачэння 1 сакавіка 2013.
2016 У 2016 у Беларусі адбылася дэнамінацыя, і з 1 ліпеня была ўведзена купюра наміналам 10 рублёў новага ўзору. Банкноты былі надрукаваны ў 2009, але тады не былі ўведзены ў абарачэнне ў сувязі з эканамічным крызісам і захоўваліся ў Нацыянальным банкуОписание денежных знаков образца 2009 года и их основные признаки подлинности. Дата обращения: 25 августа 2019. Архивировано 6 сентября 2020 года.. На пярэднім баку размешчана выява Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку. На адваротным баку — калаж на тэму асветніцтва і кнігадрукавання: знак Францыска Скарыны, крыж Ефрасінні Полацкай, фрагмент народнага арнаменту.У 2019 дызайн банкноты быў абноўлены і выкарыстоўваецца зараз.
Сучасны выгляд Сучасная 10-рублёвая купюра была ўведзена ў абарачэнне з 20 траўня 2019. Памер 135 × 72 мм. Дызайн банкноты мае некалькі адрозненняў у параўнанні з 2009 годам. Сярод іх — сучасны выгляд помніка архітэктуры, патоўшчаная абарончая нітка, а таксама пазначаны 2019 год выпуску.
Гл. таксама
Беларускі рубель Эканоміка Беларусі Беларускі талер
Крыніцы
Катэгорыя:Банкноты Беларусі Катэгорыя:1992 год Беларусі