Git (Гіт) — гэта размеркаваная сістэма кіравання версіямі файлаў. Яна часта выкарыстоўваецца для кіравання версіямі зыходнага кода праграм падчас распрацоўкі.
Як і большасць размеркаваных сістэм кіравання версіямі Git падтрымлівае лакальную копію ўсяго сховішча з магчымасцямі адсочвання гісторыі і версій, незалежна ад доступу да сеткі або цэнтральнага сервера. Копія файлаў захоўваецца на кожным камп’ютары ў стандартным каталогу разам з дадатковымі схаванымі файламі, якія забяспечваюць функцыянал кіравання версіямі. Git мае функцыі для сінхранізацыі змяненняў паміж копіямі, у тым ліку сінхранізацыі з копіяй на цэнтральным серверы.
Git з’яўляецца свабоднай праграмай з адкрытым зыходным кодам, распаўсюджваецца па ліцэнзіі GPL-2.0.
Сістэма была створана Лінусам Торвальдсам для кіравання версіямі кода ядра Linux.
Git дэ-факта з’яўляецца стандартам пры выбары сістэмы кіравання версіямі для распрацоўкі праграм. У 2022 годзе амаль 95 % распрацоўшчыкаў паведамлялі, што Git з’яўляецца іх асноўнай сістэмай кіравання версіямі.
Існуе вялікая колькасць сэрвісаў, якія прапануюць функцыянал цэнтральнага сховішча Git, сярод іх GitHub, SourceForge, Bitbucket і GitLab.
Крыніцы
Катэгорыя:Сістэмы кіравання версіямі Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2005 годзе