100 рублёў (сто рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, законны плацежны сродак, уведзены з 1992. Дызайн купюры апошні раз быў абноўлены ў 2022 і прысвечаны Мінскай вобласці. Купюра надрукавана ў Расіі на Дзяржзнаку.
Гісторыя
1992 25 траўня 1992 у абарачэнне была ўведзена першая беларуская купюра наміналам 100 рублёў. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак зубра, на адваротным баку — герб «Пагоня». 1 студзеня 2001 года гэта банкнота была выведзена з абарачэння.
Беларускія банкноты гэтага часу атрымалі народную назву «зайчыкі» за выявы жывёл на іх (на пярэднім баку купюры ў 1 рубель быў намаляваны заяц). Ідэя такога дызайну нарадзілася па матывах галандскіх гульдэнаў, а выявы жывёл былі ўзятыя мастаком Канстанцінам Хацяноўскім з энцыклапедыі «Звяры і птушкі нашай краіны» (1957)Полина Конога. Сага о рубле (руск.). 25.by. Издательский дом «Беларусь сегодня»..
Гэтыя плацежныя сродкі паступова замянілі сабой карткі спажыўца. Абменны курс савецкага рубля да «зайчыка» быў 1 да 10. Гэта значыць, што за 100 беларускіх рублёў трэба было аддаць 1000 савецкіх.
2000 1 студзеня 2000 з'явілася 100-рублёвая купюра новага ўзору. На ейным пярэднім баку размяшчалася выява Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. На адваротным баку — сцэна з балета Яўгена Аляксандравіча Глебава «Выбранніца». Выведзена з абарачэння 1 студзеня 2017.
2011 5 верасня 2011 дызайн купюры быў нязначна зменены. Гэта банкнота была выведзена з абарачэння 1 студзеня 2017.
2016 У 2016 у Беларусі адбылася дэнамінацыя, і з 1 ліпеня была ўведзена купюра наміналам 100 рублёў новага ўзору. Банкноты былі надрукаваны ў 2009, але тады не былі ўведзены ў абарачэнне ў сувязі з эканамічным крызісам і захоўваліся ў Нацыянальным банкуОписание денежных знаков образца 2009 года и их основные признаки подлинности. Дата обращения: 25 августа 2019. Архивировано 6 сентября 2020 года..
Дызайн купюры прысвечаны Мінскай вобласці. На пярэднім баку банкноты была размешчана выява замка Радзівілаў у Нясвіжы. На адваротным баку — калаж на тэму тэатра і народных святаў. Там можна ўбачыць скрыпку, бубен, жалейку, а таксама сімвалы народных святаў — «Калядную зорку», казу, тэатр «Батлейку». Купюра была надрукавана брытанскай фірмай «De La Rue».У 2022 дызайн банкноты быў абноўлены і выкарыстоўваецца зараз.
Сучасны выгляд Сучасная 100-рублёвая купюра была ўведзена ў абарачэнне з 1 ліпеня 2022. Памер 151 x 72 мм. Дызайн банкноты мае некалькі адрозненняў у параўнанні з 2009 годам. Сярод іх — сучасны выгляд помніка архітэктуры, пазначаны 2022 год выпуску, зменены некаторыя элементы абароны. Купюра была надрукавана ў Расіі на Дзяржзнаку.
Гл. таксама
Беларускі рубель Эканоміка Беларусі Беларускі талер
Крыніцы
Катэгорыя:Банкноты Беларусі Катэгорыя:1992 год у Беларусі