500 рублёў (пяцьсот рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, законны плацежны сродак, уведзены з 1992. Дызайн купюры апошні раз быў абноўлены ў 2009 і прысвечаны гораду Мінску. Купюра была надрукавана брытанскай фірмай «De La Rue».
Гісторыя
1992 8 снежня 1992 у абарачэнне была ўведзена першая беларуская купюра наміналам 500 рублёў. На ейным пярэднім баку была размешчана выява плошчы Перамогі, на адваротным баку — герб «Пагоня». 1 студзеня 2001 года гэта банкнота была выведзена з абарачэння.
Беларускія банкноты гэтага часу атрымалі народную назву «зайчыкі» за выявы жывёл на іх (на пярэднім баку купюры ў 1 рубель быў намаляваны заяц). Ідэя такога дызайну нарадзілася па матывах галандскіх гульдэнаў, а выявы жывёл былі ўзятыя мастаком Канстанцінам Хацяноўскім з энцыклапедыі «Звяры і птушкі нашай краіны» (1957)Полина Конога. Сага о рубле (руск.). 25.by. Издательский дом «Беларусь сегодня».. Аднак купюра ў 500 рублёў выбівалася з гэтага шэрагу.
Гэтыя плацежныя сродкі паступова замянілі сабой карткі спажыўца. Абменны курс савецкага рубля да «зайчыка» быў 1 да 10. Гэта значыць, што за 500 беларускіх рублёў трэба было аддаць 5000 савецкіх.
2000 1 студзеня 2000 з’явілася 500-рублёвая купюра новага ўзору. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў у Мінску. На адваротным баку — скульптурная група франтона Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў. Банкнота была выведзена з абарачэння 1 студзеня 2017.
2011 15 сакавіка 2011 дызайн купюры быў нязначна зменены. Гэта банкнота была выведзена з абарачэння 1 студзеня 2017.
Сучасны выгляд У 2016 у Беларусі адбылася дэнамінацыя, і з 1 ліпеня была ўведзена купюра наміналам 500 рублёў новага ўзору. Банкноты былі надрукаваны ў 2009, але тады не былі ўведзены ў абарачэнне ў сувязі з эканамічным крызісам і захоўваліся ў Нацыянальным банкуОписание денежных знаков образца 2009 года и их основные признаки подлинности. Дата обращения: 25 августа 2019. Архивировано 6 сентября 2020 года..
Памер банкнот — 159 x 72 мм. На пярэднім баку размешчана выява Нацыянальнай бібліятэкі. На адваротным баку — калаж, прысвечаны тэме літаратуры: пяро, чарніліца, вокладкі кніг, ліст папаратніку. Купюра прысвечана гораду Мінску, і была надрукавана брытанскай фірмай «De La Rue». Гл. таксама
Беларускі рубель Эканоміка Беларусі Беларускі талер
Крыніцы
Катэгорыя:Банкноты Беларусі Катэгорыя:1992 год у Беларусі