20 капеек (дваццаць капеек) — намінал манеты, якая выкарыстоўваецца ў якасці законнага плацежнага сродку ў Беларусі з 1 ліпеня 2016 года. Да гэтай даты ў суверэннай Беларусі выкарыстоўваліся толькі папяровыя грошы.

Манета павінна была паступіць у абарачэнне з 1 студзеня 2009. Але ў сувязі з эканамічным крызісам гэтага не адбылося.

Усяго ў абарачэнні ў Беларусі знаходзіцца восем наміналаў манет. Іхнім вырабам займаўся Літоўскі манетны двор і Манетны двор «Крэмніца» (Славакія)Новые белорусские деньги сделаны в Евросоюзе . naviny.by (10 лістапада 2015). Праверана 15 чэрвеня 2025., пазней — Маскоўскі манетны двор.

Апісанне На аверсе манеты наміналам 20 капеек выбіты рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпісы ў два радкі: БЕЛАРУСЬ і 2009. На рэверсе ў цэнтры знаходзіцца лічбавае абазначэнне наміналу – 20, злева ад лічбы 2 па дыяганалі размешчаны надпіс – КАПЕЕК; у лічбе 0 – стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту.

Дыяметр — 20,35 мм. Маса — 3,70 г. Таўшчыня — 1,85 мм. Сплаў — сталь, пакрытая меддзю і латунню. Колер — жоўты. Гурт — насечка з сегментамі.

Крыніцы

Катэгорыя:Манеты Беларусі Катэгорыя:2016 год у Беларусі