50 капеек (пяцьдзясят капеек) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, якая выкарыстоўвалася ў якасці законнага плацежнага сродку з 1992 па 2001 год.
Гісторыя 25 траўня 1992 у абарачэнне была ўведзена першая беларуская купюра наміналам 50 капеек. 1 студзеня 2001 года гэта банкнота была выведзена з абарачэння.
Беларускія банкноты гэтага часу атрымалі народную назву «зайчыкі» за выявы жывёл на іх (на пярэднім баку купюры ў 1 рубель быў памаляваны заяц). Ідэя такога дызайну нарадзілася па матывах галандскіх гульдэнаў, а выявы жывёл былі ўзятыя мастаком Канстанцінам Хацяноўскім з энцыклапедыі «Звяры і птушкі нашай краіны» (1957)Полина Конога. Сага о рубле (руск.). 25.by. Издательский дом «Беларусь сегодня»..
Гэтыя плацежныя сродкі паступова замянілі сабой карткі спажыўца. Абменны курс савецкага рубля да «зайчыка» быў 1 да 10. Гэта значыць, што за 50 беларускіх капеек трэба было аддаць 5 савецкіх рублёў.
Апісанне На пярэднім баку банкноты наміналам 50 капеек размяшчаўся малюнак вавёркі, на адваротным баку — герб «Пагоня» і лічбавае абазначэнне наміналу. Адметнай рысай купюры было тое, што на ёй не былі пазначаны серыя і нумар.
Гл. таксама
Беларускі рубель Эканоміка Беларусі Беларускі талер
Крыніцы
Катэгорыя:Банкноты Беларусі Катэгорыя:1992 год у Беларусі