200 000 рублёў (дзвесце тысяч рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, якая выкарыстоўвалася ў якасці законнага плацежнага сродку з 2012 па 2017 год.

Гісторыя 12 сакавіка 2012 Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэнне банкноту наміналам 200 000 рублёў.

На пярэднім баку купюры быў размешчаны малюнак будынка Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Пятра Масленікава. На адваротным баку — дэкаратыўны калаж з архітэктурных элементаў будынка гэтага музея. Пазначаны 2000 год выпуску.

Выведзена з абарачэння 1 студзеня 2017 у сувязі з праведзенай у 2016 годзе дэнамінацыяй. Падчас яе абмен грошай адбываўся ў адносінах 1 да 10 000. Гэта значыць, што зараз замест гэтай банкноты ў абарачэнні знаходзіцца купюра наміналам 20 рублёў.

Гл. таксама

20 рублёў Беларускі рубель Беларускі талер

Крыніцы

Катэгорыя:Банкноты Беларусі Катэгорыя:2012 год у Беларусі