20 000 рублёў (дваццаць тысяч рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, якая выкарыстоўвалася ў якасці законнага плацежнага сродку з 1994 па 2017 год.

Гісторыя

1994 28 снежня 1994 года ў абарачэнне была ўведзена першая беларуская купюра наміналам 20 000 рублёў. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак будынка Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у Мінску, на адваротным баку — герб «Пагоня» і лічбавае абазначэнне наміналу. 1 студзеня 2001 гэта банкнота была выведзена з абарачэння.

2002 21 студзеня 2002 года з’явілася 20 000-рублёвая купюра новага ўзору. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак Палаца Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі. На адваротным баку — выява гомельскага палаца з карціны Адама Ідзкоўскага. У параўнанні з папярэдняй банкнотай у гэтай з'явіліся дадатковыя элементы абароны: ахоўная нітка, схаваная выява, люмінесцэнцыя ва ўльтрафіялетавых промнях і інш. На купюры таксама размясцілі паметку для людзей з аслабленым зрокам. Быў пазначаны 2000 год выпуску. 1 студзеня 2017 гэта банкнота была выведзена з абарачэння.

2011 15 сакавіка 2011 Нацыянальны банк увёў банкноту наміналам 20 000 рублёў новага ўзору. Яна нязначна адрознівалася ад папярэдняй, у асноўным размяшчэннем ахоўных элементаў на ёй. Пазначаны 2000 год выпуску. 1 студзеня 2017 гэта банкнота была выведзена з абарачэння. Гэта адбылося ў сувязі з праведзенай у 2016 годзе дэнамінацыяй. Падчас яе абмен грошай адбываўся ў адносінах 1 да 10 000. Гэта значыць, што зараз замест гэтай банкноты ў абарачэнні знаходзіцца манета наміналам 2 рублі.

Гл. таксама

2 рублі Эканоміка Беларусі Беларускі талер

Крыніцы

Катэгорыя:Банкноты Беларусі Катэгорыя:1994 год у Беларусі