100 000 рублёў (сто тысяч рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, якая выкарыстоўвалася ў якасці законнага плацежнага сродку з 1996 па 2017 год.

Гісторыя

1996 17 кастрычніка 1996 года ў абарачэнне была ўведзена першая беларуская купюра наміналам 100 000 рублёў. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета ў Мінску. На адваротным баку — сцэна з балета Яўгена Глебава «Выбранніца». Гэта банкнота была выведзена з абарачэння 1 студзеня 2001.

2005 15 ліпеня 2005 Нацыянальны банк увёў у абарачэнне 100 000-рублёвую купюру новага ўзору. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак замка Радзівілаў у Нясвіжы. На адваротным баку — выява Нясвіжскага замка з карціны беларускага мастака Напалеона Орды. У параўнанні з папярэдняй банкнотай у гэтай з'явіліся дадатковыя элементы абароны: ахоўная нітка, схаваная выява, люмінесцэнцыя ва ўльтрафіялетавых промнях і інш. На купюры таксама размясцілі паметку для людзей з аслабленым зрокам. Быў пазначаны 2000 год выпуску. 1 студзеня 2017 гэта банкнота была выведзена з абарачэння. Гэта адбылося ў сувязі з праведзенай у 2016 годзе дэнамінацыяй. Падчас яе абмен грошай адбываўся ў адносінах 1 да 10 000. Гэта значыць, што зараз замест гэтай банкноты ў абарачэнні знаходзіцца манета купюра наміналам 10 рублёў.

Гл. таксама

10 рублёў Эканоміка Беларусі Беларускі талер

Крыніцы

Катэгорыя:Банкноты Беларусі Катэгорыя:1996 год у Беларусі