Леві́ Эшко́ль (; пры нараджэнні Лейві-Іцха́к Школьнік; , Араціў — , Іерусалім, Ізраіль) — ізраільскі дзяржаўны дзеяч, трэці прэм’ер-міністр Ізраіля (1963—1969).

У дзяцінстве наведваў хедэр. У 1911 годзе быў прыняты ў яўрэйскую гімназію ў Вільню.

Ва ўзросце 18 гадоў іміграваў у Палесціну. У 1920 годзе стаў адным з заснавальнікаў Гістадрута і заснавальнікам Хаганы, быў членам яе першага нацыянальнага вышэйшага камандавання (1920—1921).

У 1933—1934 гадах ад імя Сусветнай сіянісцкай арганізацыі і «Гехалуца» працаваў у Берліне.

З 1930 года лабіраваў стварэнне нацыянальнай воднай кампаніі, прадстаўляючы бюджэтныя планы перад Сусветнай сіянісцкай арганізацыяй у 1933 і 1935 гадах.

З 1940 па 1948 год зноў уваходзіў у склад вышэйшага камандавання Хаганы і адказваў за фінансы арганізацыі, займаўся набыццём зброі падчас араба-ізраільскай вайны 1948 года.

У Другую сусветную вайну выступаў за прыём яўрэяў на брытанскую ваенную службу.

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Ізраіля