50 000 рублёў (пяцьдзясят тысяч рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, якая выкарыстоўвалася ў якасці законнага плацежнага сродку з 1995 па 2017 год.

Гісторыя

1995 15 верасня 1995 года ў абарачэнне была ўведзена першая беларуская купюра наміналам 50 000 рублёў. На ейным пярэднім баку размяшчалася выява Холмскай брамы, фрагмента мемарыяла «Брэсцкая крэпасць-герой». На адваротным баку — выява галоўнага ўваходу ў мемарыял «Брэсцкая крэпасць-герой». Гэта банкнота была выведзена з абарачэння 1 студзеня 2001.

2002 20 снежня 2002 Нацыянальны банк увёў у абарачэнне 50 000-рублёвую купюру новага ўзору. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак Мірскага замка. На адваротным баку — дэкаратыўны калаж з архітэктурных элементаў Мірскага замка. У параўнанні з папярэдняй банкнотай у гэтай з’явіліся дадатковыя элементы абароны: ахоўная нітка, схаваная выява, люмінесцэнцыя ва ўльтрафіялетавых промнях і інш. На купюры таксама размясцілі паметку для людзей з аслабленым зрокам. Быў пазначаны 2000 год выпуску. 1 студзеня 2017 гэта банкнота была выведзена з абарачэння.

2010 29 снежня 2010 была ўведзена банкнота наміналам 50 000 рублёў новага ўзору. Яна нязначна адрознівалася ад папярэдняй, у асноўным размяшчэннем ахоўных элементаў на ёй. Таксама на купюры слова «пяцьдзесят» было заменена на «пяцьдзясят» у сувязі са зменамі ў правапісе беларускай мовы. Пазначаны 2000 год выпуску. 1 студзеня 2017 гэта банкнота была выведзена з абарачэння. Гэта адбылося ў сувязі з праведзенай у 2016 годзе дэнамінацыяй. Падчас яе абмен грошай адбываўся ў адносінах 1 да 10 000. Гэта значыць, што зараз замест гэтай банкноты ў абарачэнні знаходзіцца манета купюра наміналам 5 рублёў.

Гл. таксама

5 рублёў Эканоміка Беларусі Беларускі талер

Крыніцы

Катэгорыя:Банкноты Беларусі Катэгорыя:1995 год у Беларусі