Рабін Менахем Мендэль з Віцебска (Гарадокер) (, , Рэч Паспалітая — , Тыверыя, Асманская імперыя) — дзеяч хасідызму трэцяга пакалення. Асаблівую ролю рабі Мендэль адыграў у гісторыі тым, што заснаваў рух хасідызму ў Беларусі, а затым у Палесціне. Яго аўтарытэт прызнавала большасць напрамкаў хасідызмуАдзін Штэйнзальц. Творчае слова [www.gramotey.com/books/211133718881.htm].
Біяграфія Менахем нарадзіўся ў Віцебску ў Машэ і Лібы Мендэляў. У Лібы была свая прадуктовая крама[ moshiach.ru «Рабін Менахем Мэндэль з Віцебска»].
Спачатку хлопчык вывучаў Тору ў ешыве бацькі, пасля бар-міцвы адправіўся ў Меджыбаж да Магіда, найблізкага вучня Бешта. Бацька Машэ быў набліжаным Баал-Шэм-Това, таму і адправіў туды ўпершыню сына ва ўзросце дзевяці гадоў. Некаторы час Менахем вучыўся ў Магіда ў Роўна. Магід лічыў яго сваім магчымым пераемнікам.
у 18 гадоў Менахем ажаніўся з дачкой заможнага купца Райзеля з Мінска і пасяліўся ў доме свайго цесця.
Менахем Мендэль хутка набыў вядомасць вучонага чалавека і да яго пачалі прыходзіць габрэі за парадай і часам з просьбай як да кіраўніка бэйт-дзіна разабраць спрэчку. Пасля таго як ён асудзіў мясцовага ўплывовага багацея, апошні не пагадзіўся і пачаў пераслед. Менахему Мендэлю прыйшлося па прычыне пераследу бегчы ў Радашковічы, а затым у суседні Гарадок.
У 1750—60-х гадах пачаліся ганенні на хасідаў з боку артадаксальных рабінаў.
Калі ў 1772 годзе адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай, габрэйскія суполкі апынуліся на тэрыторыі Расійскай імперыі. Ва Украіне і Галіцыі хасідызм ужо ўмацаваўся, але на тэрыторыі, якую займае сучасная Беларусь і ў Літве хасідызм пераследавалі — малітоўныя дамы закрывалі, паслядоўнікаў выганялі. Адлучалі самымі аўтарытэтнымі судамі рабіната.
Менахем Мендэль імкнуўся зменшыць полымя разладу. Паколькі Вільня заставалася ў складзе Рэчы Паспалітай, уплыў літоўскіх рабінаў не быў ужо такім адчувальным на той тэрыторыі, якая адышла да Расіі.
У 1772 годзе Магід паслаў Менахема Мендэля і Шнеўра Залмана ў складзе хасідскай дэлегацыі на перамовы з Віленскім гаонам ў Вільню, каб уладзіць рознагалоссі ў іудзейскім асяроддзі і пераканаць Гаона ў дастатковай набожнасці. Але перамовы не адбыліся, бо Вялікі Гаон лічыў хасідызм сектай, і хасідам быў абвешчаны вялікі херэм.
Пасля смерці настаўніка, Магіда з Мэжырыча, у снежні 1772 года, Менахем Мендэль вярнуўся ў Віцебск, затым разам з Аўраамам Каліскерам перасяліўся ў Гарадокmoshiach.ru «Рабін Менахем Мэндэль з Віцебска». Туды перабраліся і сотні хасідаў, узнік цэнтр руху. Менахем Мендэль стаў прызнаным лідарам хасідаў Расіі і Літвы. Ён прынёс хасідызм на тэрыторыю, дзе знаходзіцца сучасная Беларусь і ў паўднёва-ўсходнія раёны Літвы, ён абараняў хасідаў у перыяд пераследу Віленскага рабіната 1750—60-х гадоў.
Падарожжа ў Палесціну
У 1777 годзе ён разам з 300 сваімі паслядоўнікамі перабраўся ў Палесціну. Перад падарожжам ён наведаў свайго духоўнага брата Якава Ёсефа з Палоннага, які так апісаў яго сваім вучням: «рабі Мендэль, каб сілы зла не маглі дакрануцца да яго, схаваў сваю вялікую пакору ў попеле ганарыстасці».
З ім разам паехаў рабін Аўраам Каліскер (былы вучань Віленскага Гаона), якога Менахем Мендэль перацягнуў да хасідызму, і іншыя адукаваныя людзі, але з імі было замала рамеснікаў і сялян для ўладкавання «зямным шляхам» у далёкай краіне.
Адразу пасля Песаха ў 1777 годзе караван перасяленцаў выйшаў з Віцебска. Пад Магілёвам яны перагрузіліся на рачныя судны і паплылі на поўдзень па Дняпры. Потым пераселі на падвозы, на якіх перасяклі Падолле, Бесарабію і Валахію, у Галацы на Дунаі арэндавалі 5 караблёў і праз Чорнае мора пераплылі ў Стамбул. Адзін з караблёў затануў у шторм, загінулі дзясяткі габрэяў, частка вандроўцаў вярнулася назадАр'е Юдасін. «Крылы, пяро і кій».
Са Стамбула паплылі праз Мармуровае, Эгейскае і Міжземнае мора. Нарэшце, 5 Элула (7 верасня) 5537 года (1777) 300 хасідаў з сем'ямі moshiach.ru «Рабін Менахем Мэндэль з Віцебска» сышлі на бераг у Акка і адправіліся ў Цфат.
Жыццё ў Палесціне
Спачатку пасяліліся ў Цфаце, старажытным горадзе кабалістаў. Жыццё там аказалася цяжкім. Кіраўнік вобласці, зацікаўлены ў аднаўленні разбуранага землятрусам у 1760 годзе і спустошанага затым нашэсцем саранчы горада, вызваліў перасяленцаў ад падаткаў, вылучыў бясплатна кварталы пад забудову і абмежаваў у адносінах да іх правы кіраўніка горада. Але пасля вельмі дарагой вандроўкі хасіды прыехалі практычна без сродкаў.
Турэцкія і арабскія чыноўнікі чынілі праблемы. Не заладзіліся адносіны з мясцовымі яўрэямі — сефардскімі старажыламі Цфата, не было разумення з боку мясцовых лідараў сефардскіх суполак, а таксама з ашкеназамі-«мітнагедамі». А горш за ўсё аказалася, што ў Цфаце кіравалі паслядоўнікі ілжэ-месіі Шабтая Цві. Хасіды былі вымушаны пераехаць у Тыверыю.
Невялікія грошы на падтрымку перасяленцаў паступалі ад яўрэйскіх суполак Турцыі і Еўропы. Гэта і дапамагло многім хасідам у 1781 годзе перабрацца ў Тыверыю, дзе абстаноўка была больш спрыяльнай, там ужо 17 гадоў жыла група вучняў Баал-Шэм-Това на чале з рабінам Нахманам з Гарадэнкі і рабінам Менахемам з ПярэмышляАр'е Юдасін. «Крылы, пяро і кій». Хасіды наладзілі добрыя адносіны не толькі з суполкай сефардаў, але і шэйхам друзаў. Галоўны рабін сефардаў Хаім Абулафія, нашчадак знакамітага кабаліста, меў сяброўскія зносіны з Менахемам Мендэлем, яны пажанілі паміж сабой дзяцей і разам валодалі нерухомасцю, якая існуе там і дагэтуль.
Сярод нядаўна прыбылых хасідаў былі вучні ешыботаў і мудрацы Торы, жанчыны, дзеці і старыя. Ніхто з іх не валодаў якім-небудзь рамяством, якое дазваляла зарабляць на харчаванне. Менахем Мендэль зноў і зноў звяртаўся да яўрэяў Паўночна-Заходняга края з просьбай аб ахвяраваннях moshiach.ru «Рабін Менахем Мэндэль з Віцебска».
Эпідэміі
Жылі перасяленцы вельмі бедна, эканамічны стан краіны быў хісткім, эпідэміі змянялі адна адну. У 1784—85 гадах па Ізраілі прайшла эпідемія чумы і моцна накрыла Цфат. Хасіды, якія засталіся там на чале з Каліскерам, беглі спачатку ў пасёлак Пкіін (паблізу якога некалі знаходзілася пячора рабіна Шымона бар Ёхая), а затым у Тверыю.
Рабі Менахем Мендэль заўсёды заставаўся блізкі да тых, каго ён пакінуў у дыяспары, і падтрымліваў з імі пастаянны кантакт. У сумесным падзячным лісце да Шнеўра Залмана, які збіраў матэрыяльную дапамогу у хасідскіх суполках Паўночна-Заходняга края, рабіны Менахем Мендэль і Каліскер сцвярджалі, што «дапамога вашай суполкі выратавала нам жыцця — з-за яе мы змаглі перабрацца ў Тыверыю, якую эпідэмія абыйшла». Але ў 1786 годзе пачалася эпідэмія халеры, якая знішчыла мноства людзей.
На два вясновыя месяцы Менахем Мендэль з 10 вучнямі замкнуліся ў толькі што адбудаваным трохпавярховым доме, на ўмовах строга каранціну. Яны выратаваліся ад смерці, але здароўе Менахема Мендэля было падарвана. Ягоны паплечнік рабін Каліскер жа адправіўся ў Пкіін да хворага сына, заразіўся сам, і яны з сынам знайшлі прытулак у пячоры пад Пкіінам, паўтараючы гісторыю рабі Шымона з сынам рабі Эліезерам, і пасля доўгай хваробы, «якая накатвала хвалямі», вылечыліся.
Менахем Мендэль падтрымліваў пастаянны кантакт з хасідамі Паўночна-Заходняга края, але лісты ішлі месяцамі. Сябры і вучні засноўвалі новыя хасідскія суполкі, а яго сталі патроху забываць.
Памяць міні|Надмагільны помнік рабіну Менахему Мендэлю на могілках у Тверыі Памёр Менахем Мендэль 2 Іяра (8 мая) 5548 года (1788).
Пахаваны на хасідскіх могілках у Тыверыі. Яго сын Машэ таксама быў рабінам.
Абрагам Каліскер узначальваў хасідскую суполку у Тыверыі да сваёй смерці ў 1810 годзе.
Імя Менахема Мендэля пасля атрымалі Цэмах-Цэдэк (унук Шнеўра Залмана з Лядаў і рабін Цар МашыяхМашыях.ru «Рабін Менахем Мендэль з Віцебска».
У доме Менахема Мендэля ў Тыверыі, разбураным землятрусам 1837 года і адноўленым, дагэтуль дзейнічае сінагога карлінскіх хасідаў.
Так рабі Мендэль надзяліў рух хасідызму месцам, цэнтральным не па размяшчэнні, але па духу, і арганічна звязаў яго з былымі часамі. Ён зрабіў Эрэц-Ізраэль (Зямлю Ізраільскую) элементам новага жыццяАр'е Юдасін. «Крылы, пяро і кій».
У выніку пераезду ў Ізраіль рабі Менахем Мендэль перастаў быць ключавой фігурай у хасідскім руху. Яго вучні і маладыя сябры заснавалі свае ўласныя двары, а яго імя было многімі забыта. Аднак дзякуючы рабі Менахему Мендэлю Ізраіль занял сваё месца ў хасідызме. Рабіны і кіраўнікі многіх двароў занімаліся зборам сродкаў для яўрэйскіх суполак Палесціны, і дзякуючы гэтаму многія з хасідаў прывязаліся да Святой Зямлі.
Вучні
Шнеур Залман з Ляд. Аўраам Каліскер Барух з Косава Залман Вільнер
Выслоўі
Я не ведаю, чым я лепшы за чарвяка. Бо глядзіце: ён выконвае волю Творцы свайго і нічога не разбурае. І ў тым, што пучок саломы, кінуты на вуліцы, ляжыць уздоўж, а не папярок — праява прысутнасці Божага. Словы хоць бы аднаго чалавека, які абвінавачвае цябе, больш важкія, чым словы сотні людзей, цябе хваляць. Бо якая мне карысць ад усіх гэтых хвал? Мая місія на зямлі —знайсці пустэчу (ува мне і па-за мной) і запоўніць яе. Баяцца пакарання — пустая справа. Вось граху мы павінны баяцца. Чалавек ёсць мова Бога. Падобна ўсім Хасідскім настаўнікам, Менахем Мендэль жыў цалкам надзеяй на прыход Машыяха. Па раніцах ён падыходзіў да акна, выглядваў вонкі і сумна заўважаў: — Ён яшчэ не прыйшоў, бо свет яшчэ ўсё той жа.
Крыніцы
Лаўскі В. В. Хасідская мудрасць. - М.: Алетейа, 1999. М. Бубер. Хасідскія паданні (Кіраўнік 15). Пры хаарэц (Плод зямлі). Пры хаарэц (Плод дрэва). Лікутэй Амарым (збор выказванняў рабі Шнеур Залмана).
Глядзіце таксама
Пінхас з Кораца Ехіэль Міхл з Злочава Доў-Бер з Мэжырыча
Заўвага
Спасылка
Маханаім Menachem Mendel of Vitebsk: The Pioneering Rebbe by Rabbi Eliezer Melamed ru.chabad.org «Хасідскія гісторыі» Марцін Бубер «Хасідскія паданні. Першыя настаўнікі» Мідраша Цыяніт «Рабін Менахем Мендэль з Віцебска» Машыях.ru «Рабін Менахем Мендэль з Віцебска» Катэгорыя:Постаці яўрэйскага багаслоўя Катэгорыя:Рабіны Беларусі