5 000 000 рублёў (пяць мільёнаў рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, якая выкарыстоўвалася ў якасці законнага плацежнага сродку з 1999 па 2001 год.

Гісторыя

6 верасня 1999 года Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэнне банкноту наміналам 5 000 000 рублёў.

На пярэднім баку купюры быў размешчаны малюнак будынка Палаца спорту ў Мінску. На адваротным баку — спартыўны комплекс «Раўбічы». Пазначаны 1999 год выпуску.

Банкнота наміналам 5 000 000 рублёў была выведзена з абарачэння 1 студзеня 2001 года.

Гл. таксама

500 рублёў Беларускі рубель Беларускі талер

Крыніцы

Катэгорыя:Банкноты Беларусі Катэгорыя:1999 год у Беларусі