500 000 рублёў (пяцьсот тысяч рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, якая выкарыстоўвалася ў якасці законнага плацежнага сродку з 1998 па 2001 год.
Гісторыя 1 снежня 1998 Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэнне банкноту наміналам 500 000 рублёў.
На пярэднім баку купюры быў размешчаны малюнак будынка Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў. На адваротным баку — скульптурная група франтона Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў у Мінску. Пазначаны 1998 год выпуску.
Банкнота наміналам 500 000 рублёў была выведзена з абарачэння 1 студзеня 2001 года.
Гл. таксама
50 рублёў Беларускі рубель Беларускі талер
Крыніцы
Катэгорыя:Банкноты Беларусі Катэгорыя:1998 год у Беларусі