Чыцінка () (таксама Чыта́) — рака ў Забайкальскім краі Расіі, левы прыток Інгады. Даўжыня — 210 км. Плошча вадазбору — 4200 км². Ледастаў працягваецца 170—225 дзён, з канца кастрычніка — пачатку лістапада па канец красавіка.

Рака бярэ пачатак з Чынгіканскай горнай перамычкі, якая злучае Ябланавы хрыбет і хрыбет Чэрскага. Працякае па тэрыторыі Чыцінскага раёна і ўпадае ў Інгаду ў межах горада Чыта.

Катэгорыя:Рэкі Забайкальскага края