2 рублі (два рублі) — намінал манеты, якая выкарыстоўваецца ў якасці законнага плацежнага сродку ў Беларусі з 1 ліпеня 2016 года. Да гэтай даты ў суверэннай Беларусі выкарыстоўваліся толькі папяровыя грошы.
Манета павінна была паступіць у абарачэнне з 1 студзеня 2009. Але ў сувязі з эканамічным крызісам гэтага не адбылося.
Усяго ў абарачэнні ў Беларусі знаходзіцца восем наміналаў манет. Іхнім вырабам займаўся Літоўскі манетны двор і Манетны двор «Крэмніца» (Славакія)Новые белорусские деньги сделаны в Евросоюзе . naviny.by (10 лістапада 2015). Праверана 15 чэрвеня 2025., пазней — Маскоўскі манетны двор.
Апісанне На аверсе манеты наміналам 2 рублі ў цэнтры — рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; па крузе надпісы: уверсе — БЕЛАРУСЬ, унізе — 2009, паміж імі — стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту. На рэверсе ў цэнтры — лічбавае абазначэнне наміналу — 2, злева ад лічбы 2 па дыяганалі размешчаны надпіс — РУБЛІ; справа і злева ад лічбы — стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту.
Дыяметр — 23,50 мм. Маса — 5,81 г. Таўшчыня — 2,00 мм. Сплаў — сталь, пакрытая меддзю і латунню; сярэдзіна – сталь, пакрытая меддзю і нікелем. Колер — жоўты; сярэдзіна — белы. Гурт — з надпісам БЕЛАРУСЬ, які паўтараецца, і элементам нацыянальнага арнаменту.
Крыніцы
Катэгорыя:Манеты Беларусі Катэгорыя:2016 год у Беларусі