2 капейкі (дзве капейкі) — намінал манеты, якая выкарыстоўваецца ў якасці законнага плацежнага сродку ў Беларусі з 1 ліпеня 2016 года. Да гэтай даты ў суверэннай Беларусі выкарыстоўваліся толькі папяровыя грошы.
Манета павінна была паступіць у абарачэнне з 1 студзеня 2009. Але ў сувязі з эканамічным крызісам гэтага не адбылося.
Усяго ў абарачэнні ў Беларусі знаходзіцца восем наміналаў манет. Іхнім вырабам займаўся Літоўскі манетны двор і Манетны двор «Крэмніца» (Славакія)Новые белорусские деньги сделаны в Евросоюзе . naviny.by (10 лістапада 2015). Праверана 15 чэрвеня 2025., пазней — Маскоўскі манетны двор.
Апісанне На аверсе манеты наміналам 2 капейкі выбіты рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпісы ў два радкі: БЕЛАРУСЬ і 2009. На рэверсе ў цэнтры знаходзіцца лічбавае абазначэнне наміналу – 2, злева ад лічбы па дыяганалі размешчаны надпіс – КАПЕЙКІ, унізе справа – стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту.
Дыяметр — 17,50 мм. Маса — 2,10 г. Таўшчыня — 1,25 мм. Сплаў — сталь, пакрытая меддзю. Колер — чырвоны. Гурт — гладкі.
Крыніцы
Катэгорыя:Манеты Беларусі Катэгорыя:2016 год у Беларусі