200 рублёў (дзвесце рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, законны плацежны сродак, уведзены з 1992. Дызайн купюры апошні раз быў абноўлены ў 2009 і прысвечаны Магілёўскай вобласці. Купюра была надрукавана брытанскай фірмай «De La Rue».

Гісторыя 8 снежня 1992 у абарачэнне была ўведзена першая беларуская купюра наміналам 200 рублёў. На ейным пярэднім баку размяшчалася выява Прывакзальнай плошчы ў Мінску, на адваротным баку — герб «Пагоня». 1 студзеня 2001 года гэта банкнота была выведзена з абарачэння.

Беларускія банкноты гэтага часу атрымалі народную назву «зайчыкі» за выявы жывёл на іх (на пярэднім баку купюры ў 1 рубель быў намаляваны заяц). Ідэя такога дызайну нарадзілася па матывах галандскіх гульдэнаў, а выявы жывёл былі ўзятыя мастаком Канстанцінам Хацяноўскім з энцыклапедыі «Звяры і птушкі нашай краіны» (1957)Полина Конога. Сага о рубле (руск.). 25.by. Издательский дом «Беларусь сегодня».. Аднак банкнота наміналам 200 рублёў выбіваецца з гэтага шэрагу.

Гэтыя плацежныя сродкі паступова замянілі сабой карткі спажыўца. Абменны курс савецкага рубля да «зайчыка» быў 1 да 10. Гэта значыць, што за 200 беларускіх рублёў трэба было аддаць 2000 савецкіх.

Сучасны выгляд У 2016 у Беларусі адбылася дэнамінацыя, і з 1 ліпеня была ўведзена купюра наміналам 200 рублёў новага ўзору. Банкноты былі надрукаваны ў 2009, але тады не былі ўведзены ў абарачэнне ў сувязі з эканамічным крызісам і захоўваліся ў Нацыянальным банкуОписание денежных знаков образца 2009 года и их основные признаки подлинности. Дата обращения: 25 августа 2019. Архивировано 6 сентября 2020 года..

Памер банкноты — 155 x 72 мм. На пярэднім баку размешчана выява Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Пятра Масленікава. На адваротным баку — калаж, прысвечаны тэме рамёстваў і горадабудаўніцтва: залаты ключ і пячатка Магілёва, кафля, фрагменты кованай рашоткі. Купюра была надрукавана брытанскай фірмай «De La Rue».

Гл. таксама

Беларускі рубель Эканоміка Беларусі Беларускі талер

Крыніцы

Катэгорыя:Банкноты Беларусі Катэгорыя:1992 год у Беларусі