20 рублёў (дваццаць рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, законны плацежны сродак, уведзены з 2000. Дызайн купюры апошні раз быў абноўлены ў 2020 і прысвечаны Гомельскай вобласці.
Гісторыя
1992 У 1992 у абарачэнне былі ўведзены першыя папяровыя грашовыя адзінкі Рэспублікі Беларусь. Беларускія банкноты гэтага часу атрымалі народную назву «зайчыкі» за выявы жывёл на іх (на пярэднім баку купюры ў 1 рубель быў намаляваны заяц). Ідэя такога дызайну нарадзілася па матывах галандскіх гульдэнаў, а выявы жывёл былі ўзятыя мастаком Канстанцінам Хацяноўскім з энцыклапедыі «Звяры і птушкі нашай краіны» (1957)Полина Конога. Сага о рубле (руск.). 25.by. Издательский дом «Беларусь сегодня»..
Гэтыя плацежныя сродкі паступова замянілі сабой карткі спажыўца. Абменны курс савецкага рубля да «зайчыка» быў 1 да 10.
Аднак сярод гэтага шэрагу банкнот наміналу ў 20 рублёў не было.
Упершыню 20-рублёвая купюра была выпушчана толькі 1 студзеня 2000 года. На ейным пярэднім баку была размешчана выява будынка Нацыянальнага банка. На адваротным баку — фрагмент інтэр’ера будынка Нацыянальнага банка. Гэта купюра была выведзена з абарачэння 1 сакавіка 2013.
2016 У 2016 у Беларусі адбылася дэнамінацыя, і з 1 ліпеня была ўведзена купюра наміналам 20 рублёў новага ўзору. Банкноты былі надрукаваны ў 2009, але тады не былі ўведзены ў абарачэнне ў сувязі з эканамічным крызісам і захоўваліся ў Нацыянальным банкуОписание денежных знаков образца 2009 года и их основные признаки подлинности. Дата обращения: 25 августа 2019. Архивировано 6 сентября 2020 года..
На пярэднім баку новых 20 рублёў быў размешчаны малюнак палаца Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі. На адваротным баку — калаж, прысвечаны тэме духоўнасці: звон, Тураўскае Евангелле, старажытны горад Тураў, фрагменты разьбы. Дызайн купюры прысвечаны Гомельскай вобласці, наклад быў надрукаваны брытанскай фірмай «De La Rue»Новые белорусские деньги сделаны в Евросоюзе . naviny.by (10 лістапада 2015). Праверана 15 чэрвеня 2025..
Сучасны выгляд З 23 сакавіка 2020 у абарачэнне была ўведзена абноўленая банкнота наміналам 20 беларускіх рублёў. Памер — 143 x 72 мм. Дызайн банкноты мае некалькі адрозненняў у параўнанні з 2009 годам. Сярод іх — сучасны выгляд помніка архітэктуры, пазначаны 2020 год выпуску.
Гл. таксама
Беларускі рубель Эканоміка Беларусі Беларускі талер
Крыніцы
Катэгорыя:Банкноты Беларусі Катэгорыя:2000 год у Беларусі