Картка спажыўца — каляровы папяровы аркуш з наборам адразных купонаў, якія выкарыстоўваліся ў 1992 годзе ў Беларусі як дадатак да савецкага рубля ў адносінах 1 да 1. Яны сталі першай формай папяровых грошай, выпушчаных дзяржаўнымі органамі незалежнай Беларусі, і выкарыстоўваліся для рэгулявання гандлю таварамі першай неабходнасці.
Мэта ўвядзення Купоны былі ўведзены, каб адасобіць грашовае абарачэнне ў межах Рэспублікі Беларусь у перыяд выкарыстання савецкага рубля. Такім чынам улады імкнуліся падтрымаць унутраны спажывецкі рынак, стрымаць дэфіцыт тавараў і абмежаваць іх вываз у Расію, дзе яны каштавалі даражэй, чым у БеларусіДенежное обращение Беларуси / А. М. Величко, А. А. Величко, Л. Герич, В. Э. Озолиныш. — Фонд «Русские витязи». — 2011. — 160 с. — ISBN 978-5-903389-46-9.
Увядзенне і выкарыстанне Аднаразовыя купоны былі ўведзены ў абарачэнне з пачатку 1992 згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 423 ад 14 лістапада 1991. На шматразовыя купоны іх планавалася замяніць з 1 чэрвеня 1992. Аднак гэтага не адбылося: карткі спажыўца працягвалі выкарыстоўвацца нават пасля з'яўлення ў маі 1992 уласнай беларускай валюты — беларускага рубля.
Карткі спажыўца друкавала Мінская картаграфічная фабрыка і іншыя паліграфычныя прадпрыемствы беларускай сталіцы. Пасля выпуску з мэтай абароны ад падробкі ў бухгалтэрыях арганізацый на аркушы з купонамі ставілася пячатка. Кожны аркуш быў імянны.
Для атрымання карткі спажыўца патрабаваўся пашпарт з прапіскай. Пенсіянерам купоны выдавалі разам з пенсіяй, астатнія атрымлівалі іх на месцы працы, службы або вучобы, купоны на дзяцей распаўсюджваліся праз ЖЭС.
Падчас аплаты за тавары прадаўцы адразалі ад ліста адпаведную колькасць купонаў і ўлічвалі іх на працягу працоўнага дня. Загадзя выразаць купоны забаранялася.
Купоны былі выведзены з абарачэння ў канцы 1992 і знішчаны.
Апісанне Карткі спажыўца ўяўлялі сабой аркуш паперы памерам А4, на якім размяшчаліся адразныя купоны розных наміналаў. Яны былі выдадзены дзвюма серыямі, якія адрозніваліся дызайнам адраснага поля.
Купоны першай серыі выпуску друкаваліся з сярэдзіны студзеня 1992, на адным аркушы размяшчаліся наступныя сумарныя наміналы: 20, 50, 75, 100, 200 і 300 рублёў. У гэтай серыі адрасны блок быў з жоўтым ромбам на фонавым полі, а купоны былі пазначаныя жоўтымі палоскамі з правага боку.
У сувязі з кепскай чытальнасцю картак спажыўца першай серыі выпуску ў лютым 1992 у Беларусі перайшлі на друк другой серыі з белымі прамавугольнікамі ў цэнтры. З улікам інфляцыі ў лютым 1992 быў дададзены новы намінал — 500 рублёў.
Купоны першай серыі выпуску
Купоны другой серыі выпуску
Гл. таксама
Беларускі рубель Эканоміка Беларусі Беларускі талер
Крыніцы
Катэгорыя:Банкноты Беларусі Катэгорыя:1992 год у Беларусі