Відэазварот беларускіх навукоўцаў (або акцыя «Чаму мы маўчым?») — публічная акцыя ў фармаце калектыўнага відэазвароту, якая была ініцыявана аналітычнай суполкай «Навуковае меркаванне» і апублікавана у Тэлеграм-канале «Навуковае меркаванне» 23 кастрычніка 2020 года. У відэазвароце беларускія навукоўцы – прадстаўнікі НАН Беларусі, дактары і кандыдаты навук у галіне хіміі, фізікі, біялогіі, філалогіі, гісторыі і сацыялогіі – выступілі з асуджэннем дзяржаўнага гвалту, рэпрэсій супраць удзельнікаў мірных пратэстаў, парушэння акадэмічнай свабоды і грамадзянскіх правоў. Акцыя стала адным з нешматлікіх прыкладаў калектыўнага выказвання беларускай навуковай супольнасці ў перыяд палітычнага крызісу.

Удзельнікі відэазвароту

Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец (акадэмік, доктар філалагічных навук) Іван Аляксандравіч Сіўцоў (кандыдат фізіка-матэматычных навук) Ларыса Мікалаеўна Сівіцкая (кандыдат біялагічных навук) Ірына Вячаславаўна Парыбок (кандыдат хімічных навук) Андрэй Генадзьевіч Баханаў (магістр сацыялагічных навук) Вадзім Вадзімавіч Аніпяркоў (кандыдат гістарычных навук) Сяргей Лявонцьевіч Гаранін (кандыдат філалагічных навук) Марына Васілеўна Канапелька (магістр фізіка-матэматычных навук) Андрэй Міхайлавіч Пятроўскі (магістр фізіка-матэматычных навук) Канстанцін Сяргеевіч Лівановіч (магістр хімічных навук) Марына Вадзімаўна Раманенка (магістр хімічных навук) Марыя Пятроўна Ясайтэ (магістр біялагічных навук) Вікторыя Валер'еўна Мінкова (магістр біялагічных навук) Вікторыя Дзмітрыеўна Бундзюкова (магістр фізіка-матэматычных навук) Таццяна Пятроўна Севярынчык (магістр хімічных навук) Аляксандар Алегавіч Навумаў (кандыдат фізіка-матэматычных навук) Ксенія Аляксандраўна Панцялей (магістр біялагічных навук) Ілья Леанідавіч Карусейчык (магістр фізіка-матэматычных навук) Марына Уладзіміраўна Багданава (кандыдат біялагічных навук) Ксенія Сяргееўна Гілеўская (кандыдат хімічных навук) Алена Віктараўна Каралёва (доктар хімічных навук) Аляксандар Аляксандравіч Хартонік (магістр фізіка матэматычных навук) Уладзіслаў Пятровіч Стэфанаў (магістр фізіка-матэматычных навук)   Георгій Віктаравіч Лазарук (магістр біялагічных навук)

Тэкст звароту (стэнаграма з таймінгамі) У відэазвароче навукоўцы змяняючы адзін аднаго, выступілі са зваротам на беларускай і рускай мовах. Агульная працягласць роліка склала 4 хвіліны 32 секунды.(0:05) А. Лукашанец:  Мы, вучоныя Беларусі, мы супраць гвалту в любых яго формах.

(0:10) І. Сіўцоў: Мы лічым, што толькі дыялог усіх бакоў можа дапамагчы Беларусі выйсці з гострага крызісу ў якім апынулася наша краіна.

(0:16) Л. Сівіцкая: Накопленные наукой знания и опыт человечества позволяют утверждать, что насилие наносит вред личности человека.

(0:23) І. Парыбок: Асабліва небяспечнымі для чалавека з’яўляюцца сістэмы арганізаванага гвалту.

(0:28) А. Баханаў: Эти системы деформируют психику и ценность установки как агрессора, так и жертвы.

(0:33) В. Аніпяркоў: У выніку ўсялякае сілавое вырашэнне любых праблем робіцца нормай грамадства.

(0:37) С. Гаранін: Дзяржава, што сістемна выкарыстоўвае гвалт у дачыненні да сваіх грамадзян - асуждана на дэградацыю і крах.

(0:44) М. Канапелька: Такое будущее готовит для нас власть. Однако беларусы встали на защиту своих прав и свобод. Они хотят точного соблюдения законов и конституции, настоящего, а не фиктивного права выбирать, строить свою жизнь и будущее своей страны.

(0:58) А. Пятроўскі: В третий месяц не прекращаются протесты. Десятки и сотни тысяч людей выходят на мирные шествия, становятся в цепи солидарности, вступают в стачечные комитеты. Многие беларусы становятся волонтерами и помогают пострадавшим от действий властей. Среди них есть и наши коллеги.

(1:13) К. Лівановіч: С людьми власть разговаривает языком насилия, что ведет общество к краху, а не к процветающей Беларуси.

(1:20) М. Раманенка: В августе 2020 года почти три тысячи ученых подписали обращение против насилия. Это немало, но ученых в стране более двадцати тысяч.

(1:28) Л. Сівіцкая: Что заставляет нас закрывать глаза на репрессии своего народа, коллеги? Должность, которой могут лишить?

(1:34) М. Ясайтэ: Чаму мы маўчым? Мы бачым непрыкрытае нахабства чыноўнікаў і крывадушша ўлады.

(1:40) В. Мінкова: Мы бачым, як падрываюцца базавые асновы нашай нацыянальнай культуры. Чуем, як здзекуюцца з нашай роднай мовы

(1:48) М. Раманенка: Вы ведаеце да якога гаротнага становішча даведзена сёння навука? Якая жабрацкая зарплата ў навукоўцаў? Колькі творчай моладзі з’ехала з краіны?

(1:57) В. Бундзюкова: Адзінае, што бездакорна працуе ў сенняшнея Беларусі - гэта сістэма арганізаванага гвалту

(2:02) Т. Севярынчык: Символом сегодняшней власти является силовик в балаклаве, бьющий безоружную женщину. Но это не символ Беларуси.

(2:09) А. Навумаў: За 26 лет нас обманывали уже тысячу раз. Режим понимает - кредит доверия народа исчерпан.

(2:15) В. Аніпяркоў: Не маючы магчымасці сілавым шляхам зламаць мірны народны супраціў, улада будет выкручвацца і хлусіць, а потым помсціць

(2:25) І. Сіўцоў: Ужо зараз улада заяўляе, што знойдзе ўсіх удзельнікаў пратэстаў

(2:29) К. Панцялей: И уж если власть вступила на этот путь, то логика событий обязательно приведет ее к каждому из вас. Но это будет ваша личная встреча с безликим режимом.

(2:38) І. Карусейчык: Раз сейчас вы смотрите это обращение, значит вы уже понимаете, что нынешняя власть аморальна и отвратительна, она коварна и лжива.

(2:45)  М. Багданава: Сегодняшняя борьба и сегодняшний протест – это не только вопрос политики и экономики. Это вопрос будущего общественного устройства. Вопрос культуры и цивилизации. Вопрос человечности, чести и гуманизма. Вопрос нравственности каждого.

(3:00) А. Лукашанец: Мы звяртаемся да ўсіх вучоных Беларусі

(3:03) К. Гілеўская: Мы звяртаемся да ўсіх грамадзян Беларусі

(3:06) С. Гаранін: Мы пратэстуем супраць падаўлення інтэлектуальных свабод, супраць ілжывай прапаганды і падману народу. Мы супраць ідэалагічнай цэнзуры ў інфарамацыйнай прасторы

(3:17) А. Каралёва: Я протестую, потому что я не хочу, чтобы избивали, истязали, насиловали и сажали в тюрьму моих сограждан. Я протестую, потому что я не хочу, чтобы репрессиям были подвергнуты мои коллеги.

(3:30) А. Хартонік: Мы против увольнений и арестов по политическим мотивам. Мы против выдворения талантливых, активных и честных граждан из страны.

(3:38) І. Парыбок: Мы требуем освободить всех несправедливо осужденных по сфабрикованным делам.

(3:42) У. Стэфанаў:  Мы хотим, чтобы каждый мог свободно выражать свое мнение и говорить правду без страха за себя и своих близких.

(3:48) А. Лукашанец: Мы, вучоныя Беларусі - людзі розных поглядаў і перакананняў. Мы захапляемся мужнасцю нашых шахцераў, самааданасцю нашых медыкаў, рашучасцю нашых рабочых. Мы салідарныя з ўсімі, хто абараняе грамадзянскія свабоды, маральнасць і гуманізм

(4:05) Г. Лазарук: Мы знаем, что наша борьба не напрасна. Что режим, теснимый гражданами изнутри страны и блокируемый извне, скоро падет. Так всегда было в истории. И на его месте скоро возникнет свободная и демократичная страна. Наша новая Родина. Жыве Беларусь!

Рэакцыя ўладаў і наступствы для ўдзельнікаў Многія з удзельнікаў відэазвароту пазней за праяву сваей грамадзянскай пазіцыі былі звольнены з працы, ці падвергліся адміністрацыйнаму і крымінальнаму пераследу. Cярод іх намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік Аляксандр Лукашанец , супрацоўнік Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Андрэй Баханаў, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Сяргей Гаранін, аспірант Цэнтра квантавай оптыкі і квантавай інфарматыкі Ілья Карусейчык, генетыкі Ксенія Панцялей і Марына Багданава, гісторык Вадзім Аніпяркоў і інш.

Гл. таксама

Зварот беларускіх навукоўцаў супраць гвалту Зварот супраць рэпрэсій

Зноскі

Катэгорыя:Пратэсты ў Беларусі (2020—2021) Катэгорыя:Адкрытыя звароты Беларусі Катэгорыя:Грамадства Беларусі