Бэйт-дзін або Бэт-дзін (бэйс-дзін, мішн. іўр. בית דין‎, у літаральным перакладзе «Дом закона») — іўдзейскі рэлігійны суд, які пры разглядзе спраў кіруецца іудзейскім рэлігійным заканадаўствам (галахай).

Даян — суддзя бэйт-дзіна.

У цяперашні час бэйт-дзін разглядае наступныя катэгорыі спраў:

якія адносяцца да асабістага статусу грамадзян (шлюб, развод, пацверджанне яўрэйскага паходжання); наконт пераходу ў іўдаізм; па адміністрацыйных справах рэлігійнага характару (кантроль за кашэрнымі прадуктамі пры вытворчасці ежы); у разглядзе грамадзянскіх спраў у якасці трацейскага суда (са згоды бакоў); у Ізраілі, акрамя звычайных функцый, валодае выключнымі паўнамоцтвамі ў пытаннях асабістага статусу грамадзян Ізраіля.

У часы існавання Храма У эпоху храма існавала 3 катэгорыі суда:

з 3 суддзяў — быў правамоцны вырашаць адміністрацыйныя справы аб штрафах; з 23 суддзяў — быў правамоцны вырашаць крымінальныя справы; з 71 суддзі (сінедрыён) — быў правамоцны вырашаць справы, якія тычацца ўсяго народа.

У постталмудычны час Майманід апісваў, што бэйт-дзін з трох суддзяў павінен складацца толькі з этнічных яўрэяў. Калі хаця б у аднаго суддзі бацька быў гоем, а маці яўрэйкай, то такі не мог уваходзіць у судзейскую калегію, і прыгавор такога суда прызнавалася неправамоцным (Мішне Тора, Ібум).

У Вялікім Княстве Літоўскім

У 1551 яўрэі ВКЛ атрымалі права абрання рабінаў. З’явіўся рабінскі суд (бэйт-дзін). Цяжбы паміж яўрэямі вырашаліся бэйт-дзінам на аснове яўрэйскага права (Галахі).

Абшчыннае самакіраванне захоўвалася ў Беларусі і пад уладай Расіі ў канцы XVIII ст. і было ліквідавана толькі ў 1844 годзе.

У Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў склад Расійскай імперыі ўвайшлі ўсходнія беларускія землі, на якіх жыла вялікая колькасць яўрэяў, якія да таго амаль адсутнічалі ў гэтай дзяржаве.

Бэйт-Дзін быў асабліва ўплывовым у Расійскай імперыі да другой паловы XIX стагоддзя, да таго як у 1844 годзе быў скасаваны інстытут кагала.

Захавалася рашэнне Бэйт-дзіна аб прысуджэнні да пакарання дваіх даносчыкаў у Нова-Ушыцы ў 1836 г.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Яўрэйская абшчына Катэгорыя:Іўдаізм