Анатоль Іванавіч Бяляўскі (нар. , в. Данавішкі, Гродзенская вобласць) — беларускі мастак, працуе ў галіне станковага жывапісу.
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Данавішкі Гродзенскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1984 годзе. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1983 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года. Жыве ў г. Мінску.
Творчасць Працуе ў галіне станковага жывапісу. Сярод асноўных твораў — кампазіцыі «Адраджэнне», «Сустрэча», «Уладзіміру Караткевічу», «Рэквіем», «Цугцванг», «З лесам Сізіфа — дарогай абяцанняў», «Карані бацькаўшчыны», «Роздум».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя