«Марыян-Хаўз»13 мая — адкрыццё адрэстаўраванага «Марыян Хаўз» — Наша Ніва, 13.05.2012 (, часам Марыян-Гаус; інш. назва Марыйны домПаплечнік айца Надсана: Ён да апошняга штодня аднаасобна служыў Літургію — Новы Час, 20.04.2015«Гэтыя беларусы былі разумныя». Чаму менавіта Беларуская бібліятэка і музей у Лондане сталі найбольш маштабным праектам беларускай дыяспары XX стагоддзя? — Наша Ніва, 19.05.2024У Лондане з’явіцца беларуская царква памяці ахвяр Чарнобыля — Салідарнасць, 18.09.2013, раней таксама Дом марыянаў) — гістарычны будынак у Лондане, звязаны з беларускай дыяспарай.

Сядзіба Беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтра імя святога Кірылы Тураўскага, у мінулым сядзіба Беларускай каталіцкай місіі.

Гісторыя

Будынак пабудаваны ў канцы XIX стагоддзяРымскі кардынал асвяціў легендарны беларускі «Марыян-Хаўз» — Tut.by, 13.05.2012 (паводле 21.by).

У 1948 годзе рэктар Беларускай каталіцкай місіі ўсходняга абраду айцец Часлаў Сіповіч заснаваў у Лондане Беларускі рэлігійна-культурны цэнтр, сядзібай якога стаў «Марыян-Хаўз» у раёне Паўночны Фінчлі. У наступныя дзесяцігоддзі «Марыян-Хаўз» стаў адным з цэнтраў беларускага жыцця ў Вялікабрытаніі. У будынку ладзіліся беларускія імпрэзы, размяшчалася капліца.

У «Марыян-Хаўз» дзейнічалі беларускія хрысціянскія арганізацыі, як Беларускай хрысціянскае акадэмічнае аб'яднанне «Жыццё» і Беларускае акадэмічнае каталіцкае аб’яднанне «Рунь». 13 чэрвеня 1948 г. у «Марыян-Хаўз» адбылося пасяджэнне па заснаванні лонданскага аддзела ЗБВБ.

У доме, які служыў у тым ліку кляштарам беларускіх марыянаўБіскуп Чэслаў Сіповіч: святар і беларус / 17. Справы марыянскія і іншыя, у розныя часы пражывалі а. Язэп Германовіч, а. Аляксандр Надсан, а. Леў Гарошка, Янка Садоўскі, Станіслаў Баговіч, а. Тамаш Падзява, а. Фелікс Журня, а. Роберт Тамушанскі.

Сярод найбольш значных гасцёй у «Марыян-Хаўз» былі біскуп Баляслаў Слосканс, князь Базыль Святаполк-Мірскі, апостальскі дэлегат у Вялікабрытаніі архібіскуп , сакратар апостальскай дэлегацыі ў Лондане , апостальскі дэлегат архібіскуп і шмат іншыхГардзіенка, Н. С. Беларусы ў Вялікабрытаніі — Мінск: Медысонт, 2010. — 620 с — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 18). У 1970 г. «Марыян-Хаўз» наведаў украінскі мітрапаліт Іосіф Сліпы. 12 мая 1970 г. у капліцы Св. Пятра і Паўла ён служыў Св. літургію разам з украінскімі біскупамі і .

«Марыян-Хаўз» быў першым месцам захоўвання калекцыі кніг і музейных экспанатаў, якія ўтварылі Беларускую бібліятэку і музей імя Скарыны. Бібліятэка пазней размясцілася ў набытым беларусамі суседнім будынку, дзе знаходзіцца і цяпер.

Паміж 2009 і 2012 гг. «Марыян-Хаўз» прайшоў рэканструкцыю. Каб прафінансаваць рамонт, Беларускай каталіцкай місіі прыйшлося прадаць частку прылеглай да дома зямлі. У 2012 годзе дом быў урачыста адчынены пасля рэстаўрацыі, асвячаны Кардыналам Леанарда Сандры, Прэфектам Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў у прысутнасці апостальскага нунцыя ў Вялікабрытаніі Антоніа Меніні, экзарха для ўкраінскіх грэка-католікаў у Вялікабрытаніі Глеба Ланчыны, апостальскага візітатара для беларускіх грэка-католікаў у Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека.

У 2016 годзе пры «Марыян-Хаўз» адчынілася Царква Святога Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Беларусы ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Уніяцкія храмы Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Лондана