Марцін Шэн (; нар. , Вісбадэн, Германія) — нямецкі грамадскі дзеяч і палітолаг, звязаны з беларускай грамадзянскай супольнасцю.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1979 годзе ў горадзе Вісбадэн (Германія). У 2000 годзе прыехаў у Беларусь як валанцёр нямецкай арганізацыі «Акцыя выкуплення і службы міру», дзе працаваў з дзецьмі з інваліднасцю ў Мінску.
У 2002 годзе распачаў навучанне ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце па спецыяльнасці «культуралогія». Пасля закрыцця ўніверсітэта ў Мінску перавёўся ў Еўрапейскі ўніверсітэт Віядрына ў Франкфурце-на-Одэры.
З 2002 года — рэдактар нямецкага часопіса «Belarus Perspektiven».
Крыніцы
Катэгорыя:палітолагі Германіі Катэгорыя:грамадскія дзеячы Беларусі