Васіль Вячаслававіч Васільеў (нар. , г. Орша) — беларускі мастак, жывапісец, педагог, прадстаўнік канцэптуальнага мастацтва.
Біяграфія Нарадзіўся года ў горадзе Орша. Скончыў у 1982 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, у 1992 годзе — аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай акадэміі мастацтваў. Вучыўся ў Г. ВашчанкіВасільеў Васіль Вячаслававіч.
З 1992 года — старшы выкладчык кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, з 1998 года — дацэнт. У 1987—1990 гадах — член творчага аб’яднання «4-63» (г. Полацк). Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1978 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года.
Жыве ў г. Віцебску.
Творчасць Пачынаў як жывапісец, з 1990-х гадоў працуе ў сферы канцэптуальнага мастацтва, аб’ектаў, інсталяцыі і лэнд-арту. Сярод яго ранніх твораў — «Вясна» (1983), «Жанчына і птушка» (1987). У абстрактным кірунку стварыў серыі «Гурзуф-2» (1991), «Знакі вады» (1992). У галіне аб’екта і інсталяцыі вядомыя «Сіні аб’ект» (1993), «Двайная піраміда» (1994), «Я чалавек разумны» (1996), «Пластычны стандарт № 3» (2000), «Перыметр узыходзячага сонца», «Выхаванне Калумба» (2003), «Адпачынак на шляху ў Егіпет» (2006), «Уцёкі ў Егіпет 2», «Хто ты, адкуль ты?» (2008), «Качана вежа» (2009), «Часам я бываю шчаслівы» (2009). Працавалі і з жанрам перформансу — «Чырвонае віно» (1999), «Зорка» (1999). Манументальныя працы — «Поры года» (дзіцячае аддзяленне Быхаўскай лякарні, 1990), «Уцёкі ў Егіпет» (2001), 12 абразоў для іканастаса царквы Уваскрасення Хрыстовага ў Дзісне (1992).
Ён з’яўляецца аўтарам і куратарам шматлікіх аўтарскіх і калектыўных канцэптуальных праектаў.
Творы знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, Полацкай мастацкай галерэі, Мастацкім музеі Віцебска.
Крыніцы
Літаратура Васіль Васільеў // Саюз творцаў = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі; аўт. уступ. У. Андрэйчанка; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мінск : Беларусь, 2005. — С. 28. — На беларус. і англ. мовах.
Васільеў Васіль Вячаслававіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 421. Васільеў Васіль Вячаслававіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве; склад. В. І. Аліева. — Віцебск, 1994. — С. 17-18.
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-канцэптуалісты Беларусі