Максым або жарма — кыргызскі нацыянальны ахаладжальны напой, які мае і іншыя назвы (ачыма, ачыган, кожо і іншыя). Вырабляўся раней асноўна з ячменю, а таксама з кукурузы, пшаніцы і проса, у залежнасці ад таго, дзе якія злакі культываваліся. Маецца шмат разнавіднасцяў тэхналогіі прыгатавання, з-за чаго максым, выраблены дзесяццю гаспадынямі ў адным і тым жа сяле, адрозніваўся дзесяццю рознымі смакавымі адценнямі.
Катэгорыя:Напоі