«Часопісь» — ілюстраваны часопіс, орган Міністэрства беларускіх спраў у Літве. Выдаваўся на беларускай мове, у Коўне (верасень 1919—1920 гг.). Пад рэдакцыяй міністра беларускіх спраў у Літве Я. Варонкі.Турук, с.68 Вядома пра 6 нумароў. Друкаваў дакументы і матэрыялы ўрада БНР, матэрыялы па беларускай вайсковай справе, гісторыі, культуры, мове і інш.ЭнГістБел, Т.6, Кн.2. с.157.

Крыніцы

Спасылкі

Архіў нумароў на сайце Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх

Катэгорыя:Часопісы Каўнаса на беларускай мове Катэгорыя:Міністэрства беларускіх спраў Літвы Катэгорыя:1919 год у Каўнасе