Аляксандр Зіноўевіч Ломскі () — беларускі дзяржаўны дзеяч. Першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2024—2025). Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Брэцкай вобласці (з 30 чэрвеня 2025 года).
Біяграфія Нарадзіўся 26 сакавіка 1978 года ў вёсцы Заастравечча Клецкага раёна Мінскай вобласці.
У 2000 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Заатэхнія».
Працоўную дзейнасць пачаў галоўным заатэхнікам саўгаса «Лясное» Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Далей працаваў у Клецкім раёне. З 2000 года па 2005 год — галоўны заатэхнік калгаса «Праца», з 2005 года па 2008 год — галоўны заатэхнік СВК «Агракамбінат Клецкі», з 2008 года па 2010 год — намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі ААТ «Клецкі камбікормавы завод».
З 2010 года па 2019 год працаваў у Клецкім раённым выканаўчым камітэце: прайшоў шлях ад намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання да першага намесніка старшыні — начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні да старшыні Клецкага райвыканкама.
У 2013 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне аграпрамысловым комплексам».
У 2018 годзе быў прызначаны старшынёй Клецкага райвыканкама. Са студзеня 2019 года па 2024 год працаваў старшынёй Нясвіжскага райвыканкама.
У 2024—2025 гадах працаваў першым намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
30 чэрвеня 2025 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Брэцкай вобласціУказ Президента Республики Беларусь от 30 июня 2025 года № 228 «Об А. З. Ломском».
Крыніцы
Катэгорыя:Намеснікі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Брэсцкай вобласці