Еўро́па, таксама Эўро́па або Айрупе (, ) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Размешчана на паўднёвы ўсход ад Кернава, на поўдзень ад Аляюнцаў.

На поўдзень ад вёскі знаходзіцца Аляюнаўскае возера.

Гісторыя У XVIII стагоддзі разам з Гейшышкамі фальварак Еўропа быў уласнасцю езуітаў, уваходзіў у склад Віленскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1781 годзе Адукацыйная камісія Рэчы Паспалітай аддала фальварак нашчадкам Юзафа Белазора, скарбніка ўпіцкага, уладальніка блізкіх Белазорышак. З 1794 года ўладанне Рамановічаў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце.

Пасля 1861 года ў Майшагольскай воласці Віленскага павета, уладанне Нарбутаў. Маёнтку належалі вёскі Аляюнцы і Пустэльнікі. У 1866 годзе ў фальварку быў 1 дом, 45 жыхароў каталіцкага веравызнання. У 1885 годзе Эдвард Нарбут меў у фальварку Еўропа 500 дзесяцін зямлі.

У 1922—1939 гадах вёска Еўропа ўваходзіла ў склад гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дукштаўская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна