Гануш Трыльнер (Hanusz Trylner; ? — 1652) — віленскі злотнік і медальер.

Гануш Трыльнер вучыўся ў Гданьску, ужо там праявіў свае здольнасці. Каля 1610 годзе пасяліўся ў Вільні і пачаў працаваць пры каралеўскім манетным двары над кіраўніцтвам галоўнага майстра Гануша Штыпля. Згадваецца ў 1614—1616 гг. у іску яго бацькі Яна Трыльнера, пробера віленскай мінцы, да віленскага цэха злотнікаў аб «неўпісанні» яго, Гануса, у цэхавы рэестр.

Пасля смерці Штыпля на яго пасаду пробера Віленскага манетнага двара быў прызначаны ТрыльнераGumowski М. Mennica Wileńska. Warszawa, 1921. S. 125.. У 1618—1639 гадах мінцмайстар і медальер Віленскага манетнага двара. На манетах і медалях Ганса Трыльнера выбіваліся ініцыялы «НТ».

Гануш Трыльнер найбольш значны віленскі медальер у пачатку XVII стагоддзя. З’яўляецца, відаць, апошнім у шэрагу віленскіх медальераў. Як медальер ён накінуў шэраг твораў высокага мастацкага ўзроўню, якія сведчаць аб яго выключных здольнасцях у гэтай галіне.

Найбольш вядомыя яго творы: медаль Жыгімонта III і каралевы Канстанцыі (1611), тры медалі Уладзіслава IV — на адным абеліск і выява караля ва ўвесь рост, на другім — герб падскарбія Трызны, па трэцім — абеліск і від абложанага Смаленска. Такім чынам, на аверсе змешчаны выявы знакамітых асоб, на рэверсе — эмблемы і алегарычныя кампазіцыі, якія дапаўняюць і ўдакладняюць партрэтныя характарыстыкі.

Прадстаўнікі біржанскай лініі роду Радзівілаў замаўлялі першыя свае медалі на Віленскім манетным двары і цесна працавалі з Ганушам ТрыльнерамWięcek, A. Dzieje sztuki medalierskiej w Polsce / A. Więcek. — Krakow: Wydawnictwo Literackie, 1989. — S. 327 — р. 45.Ганна Быль. Медалі Радзівілаў XVII ст. // Банкаўскі веснік, май 2020 — с. 67. Вядомыя зробленыя ім медалі Ганны Радзівіл з гербам па рэверсе, Януша і Альжбеты Радзівілаў (1617), Крыштофа Радзівіла (1626). Медалі, прысвечаныя Радзівілам, — шэдэўры медальернага мастацтва. Усе яны авальнай формы і вызначаюцца пераканаўчай партрэтнай характарыстыкай, дасканалым малюнкам. Выкананыя ў невысокім рэльефе пагрудныя профільныя выявы адметныя строгім адборам характэрных рыс, стараннай прапрацоўкай дэталей, мяккай градацыяй аб’ёмаў.

У 1632—1633 гг. і каля 1649 г. выконваў «дзяржаўныя заказы», вырабіў срэбныя пячаткі для Канцылярыі ВКЛ часоў праўлення караля польскага, вялікага князя літоўскага Уладзіслава IV і ягонага наступніка Яна ІІ КазіміраА. К. Цітоў. Злотнічныя цэнтры Беларусі (ад даўніх часоў — да пачатку ХХ ст.) // Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт. Вып. 7 / рэд..: Ю. М. Бохан [і інш.]. — Мн.: БелНДІДАС, 2009. — 344 с. — (Серыя «Гісторыя, архівазнаўства, крыніцазнаўства»)..

Трыльнерам таксама створаны і каралеўскія пячаткі, пазначаныя таксама літарамі НТ: вялікая каронная пячатка, заказаная Станіславам Жулкоўскім, вялікія літоўскія пячаткі Жыгімонта III (1620), Уладзіслава IV (1633), Яна ІІ Казіміра і інш. Пячаткі Трыльнера, як і медалі, вылучаюцца сярод вялікай колькасці іншых каралеўскіх пячатак эпохі Вазаў. Ён рашуча ўводзіў у кампазіцыі элементы барока: картушы, крылатыя анёлы замест рэнесансных пуці, высокая з чатырма аркамі карона Вазаў. Лініі разьбы смелыя і выразныя. Адметнай асаблівасцю гэтых медалёў і пячатак з’яўляецца іх пэўная рэпрэзентатыўнасць і ў той жа час праўдзівасць партрэтных характарыстык, дакладнасць дэталей. Авал як характэрная рыса віленскай школы і тут знайшоў сабе месца.

Займаўся таксама пераплётных штампаўБеларуская палеаграфія : курс лекцый / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава», Кафедра беларускага мовазнаўства; [аўтар-складальнік В. Э. Зіманскі]. — Віцебск : ВДУ, 2010. — 94 с. ; 21 см. — Бібліяграфія: с. 92―94. — 100 экз. — ISBN 978-985-517-204-9.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Мінцмайстры Катэгорыя:Медальеры Беларусі Катэгорыя:Медальеры Літвы Катэгорыя:Постаці Вільні