Факультэт савецкага будаўніцтва і права БДУ (факультэт савецкага права і будаўніцтва БДУ)Установа вышэйшай юрыдычнай адукацыі БССР — колішні факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які існаваў у 1930—1931 гадах. Створаны на базе факультэта права і гаспадаркі БДУ. Рэарганізаваны ў Мінскі інстытут савецкага будаўніцтва і права.

Гісторыя У 1930 годзе (паводле некаторых звестак — у 1929ИСТОРИЯ ЭКОНОМИЧЕСКОГО ФАКУЛЬТЕТА БГУ) факультэт гаспадаркі і права БДУ быў падзелены на факультэт савецкага будаўніцтва і права (савецкага права і будаўніцтва) і факультэт народнай гаспадаркі БДУ.

18 сакавіка 1931 года з’яўляецца дакладная запіска рэктара БДУ Я. П. Каранеўскага, дзе ён прапаноўвае «Факультэт савецкага будаўніцтва і права з рацыяналізатарскім аддзяленнем, якое адчыняецца пры ім з І/ІУГэта значыць — 3 1 красавіка 1931 г., рэарганізаваць у самастойны інстытут савецкага будаўніцтва і права, пры чым аддз. савец. будаўніцтва пры камвузе зачыніць, злучыўшы яго з адпаведным аддз. інстытута. Інстытут будзе рыхтаваць кадры для НКЮ (юрыстаў) для РСІ, ЦВК, РВК, інструктараў і рацыяналізатараў для савецкіх, прафесійных, кааперац. устаноў, буйных прамысловых прадпрыемстваў і саўгасаў. Інстытут савецкага будаўніцтва і права перадаць ЦВК альбо НКЮ.»ДАКЛАДНАЯ ЗАПІСКА РЭКТАРА БДУ Я. П. КАРАНЕЎСКАГА АБ РЭАРГАНІЗАЦЫІ БДУ 18 сакавіка 1931 г. (НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 14. Спр. 42. Л. 74— 77. Машынапіс. коп.)

7 ліпеня 1931 года факультэт быў рэарганізаваны ў асобны Інстытут савецкага будаўніцтва і права, які падпарадкоўваўся непасрэдна ЦВК БССР.

Літаратура

Спасылкі ДАКЛАДНАЯ ЗАПІСКА РЭКТАРА БДУ Я. П. КАРАНЕЎСКАГА АБ РЭАРГАНІЗАЦЫІ БДУ 18 сакавіка 1931 г. (НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 14. Спр. 42. Л. 74— 77. Машынапіс. коп.)

Крыніцы

Катэгорыя:Факультэты БДУ Катэгорыя:1930 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1930 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1931 годзе Катэгорыя:Юрыдычныя факультэты