Павел Аляксеевіч Тучкоў (; 1803—1864) — ваенны тапограф, генерал-ад’ютант, генерал ад інфантэрыі. Маскоўскі ваенны генерал-губернатар. Член Дзяржаўнага савета. Пляменнік і поўны цёзка героя Айчыннай вайны 1812 года генерала П. А. Тучкова.
Біяграфія Паходзіў з роду Тучковых. Павел Аляксеевіч быў сынам генерал-маёра Аляксея Аляксеевіча Тучкова (1766—1853) і Караліны Іванаўны Іваноўскай. Яго брат, Аляксей, быў звязаны з дзекабрысцкім рухам.
Выхоўваўся ў Высакародным пансіёне пры Маскоўскім універсітэце (1815) і Пажаскім кадэцкім корпусе (1817). Пасля заканчэння ў 1817 годзе маскоўскага вучылішча калонаважатых быў узведзены ў чын прапаршчыка і выпушчаны ў Світу Я. І. В. па кватэрмайстарскай частцы. У снежні 1817 прыбыў у галоўную кватэру 1-й арміі ў Магілёве.
У 1817—1820 гадах — на здымцы прасторы, якую займалі войскі 1-й і 2-й армій. У жніўні 1820 года пераведзены ў Гвардзейскі генеральны штаб. У палявы сезон 1820—1821 гг. — на здымцы ракі Бярэзіны, тапаграфічных маршрутаў ад Разані праз Казлоў і Ліпецк да Варонежа, ад Відзаў праз Себеж да ст. Лікошкіна. У 1823 удзельнічаў у здымцы тапаграфічных маршрутаў ад Магілёва праз Мсціслаў, Раслаўль і Бранск да Арла, адкуль пасля агляду вярнуўся ў галоўную кватэру арміі. З 3 снежня 1823 па 1 красавіка 1824 быў у адпачынку. 20 мая 1825 года прыкамандзіраваны да Гвардзейскага корпуса на час манеўраў. У жніўні 1825 года камандзіраваны начальнікам Галоўнага штаба баронам І. І. Дзібічам у Астраханскую губерню для складання статыстычнага апісання яе частакАсаблівая падзяка Дзібіча ад 23.09.1825.. У верасні 1825 камандзіраваны ў Таганрог. Пасля смерці Аляксандра I суправаджаў труну з яго целам да Масквы.
З 12 студзеня 1826 па 1 красавіка 1827 афіцыйна лічыўся ў адпачынку. Аднак у жніўні 1826 выконваў абавязкі старшага ад’ютанта, па частцы Генеральнага штаба, пры начальніку штаба зборнага гвардзейскага атрада ген.-ад’ютанце А. І. Нейдгарце, на каранацыйных урачыстасцях у Маскве. З 14 жніўня 1826 камандзіраваны з адмысловым даручэннемДля збору звестак пра зноў фарміраваныя турэцкія войскі і складання ваеннага агляду Еўрапейскай Турцыі. у Канстанцінопаль у распараджэнне расійскага пасланца ў Турцыі тайнага саветніка А. І. Рыбап’ера. З 4 верасня 1826 па 26 верасня 1827 ажыццяўляў здымку маршрутаў па галоўных дарогах Еўрапейскай Турцыі і наваколляў Канстанцінопаля з Канстанцінопальскім пралівам. У кастрычніку 1827 вярнуўся ў Санкт-Пецярбург.
Падчас руска-турэцкай вайны 1828—1829 гг. камандзіраваны ў 2-ю армію. 18 красавіка 1828 прызначаны капітанам над калонаважатымі. 28 красавіка прыбыў у Кішынёў. У маі ўдзельнічаў у аблозе крэпасці Браілаў. З 24 мая — в. а. капітана над калонаважатымі пры галоўнай кватэры арміі. 27 мая ўдзельнічаў у бітве на пераправе цераз Дунай у Сатунаве, 7 ліпеня — пры паселішчы Баландык; 17 ліпеня прызначаны в. а. обер-кватэрмайстра атрада ген.-лейтэнанта Ф. В. Рыдыгера; 17-19 ліпеня ўдзельнічаў у баях пры паселішчы Чыфлік, 3 жніўня — пры паселішчы Косцеж, 8 жніўня вярнуўся ў галоўную кватэру; 24 верасня прыбыў пад крэпасць Варну і 29 верасня прысутнічаў пры здачы крэпасці. З прычыны хваробы ў кастрычніку 1828 адпраўлены ў Расію і ў лістападзе прыбыў у Адэсу.
У снежні 1828 прыкамандзіраваны да канцылярыі ген.-кватэрмайстра Галоўнага штаба. 15 мая 1829 прызначаны в. а. обер-кватэрмайстра войскаў у Санкт-Пецярбургу. У красавіку 1830 прызначаны выкладчыкам ваенных навук (тактыкі і ваеннай гісторыі) у Школе гвардзейскіх падпрапаршчыкаў і кавалерыйскіх юнкераў (12.04, сталовыя грошы 2000 руб. у год не ў прыклад іншым). З 1 мая — обер-кватэрмайстар асобнага Гвардзейскага корпуса.
У час здушэння вызвольнага паўстання 1831 года выехаў 8 лютага з Санкт-Пецярбурга; 25.02 прыбыў у Беласток, 15.03 у Тыкоцін, 17.03 у Ломжу для складання дыслакацыі гвардыі. З красавіка па жнівень 1831 удзельнічаў у розных сутычках з паўстанцамі пры руху арміі да Варшавы, у жніўні 1831 — у штурме перадавых умацаванняў і гарадскога вала Варшавы. У кастрычніку 1831 выступіў у Расію. З 7 лістапада 1831 па 10 жніўня 1832 — у адпачынку.
10 студзеня 1834 прызначаны в. а. начальніка штаба Грэнадзёрскага корпуса, 30 жніўня узведзены ў флігель-ад’ютанты Світы Я. І. В., 1 жніўня 1836 зацверджаны на пасадзе, з узвядзеннем у генерал-маёры і з пакіданнем у Генеральным штабе.
З 25 снежня 1840 па 11 студзеня 1843 быў у адстаўцы па стане здароўя, з прызначэннем пенсіі ў 2/3 акладу. У 1843 запрошаны міністрам дзяржаўных маёмасцей генерал-ад’ютантам графам П. Д. Кісялёвым на пасаду члена Савета міністра і 11 студзеня прызначаны на службу ў Міністэрстве дзяржаўных маёмасцей. 18 лютага 1843 года ўзведзены ў правадзейныя стацкія саветнікі. З 30 мая 1843 рэвізаваў упраўленні дзяржаўных маёмасцей ў Разанскай, Тамбоўскай, Пензенскай і Саратаўскай губернях.
З 13 снежня 1843 перайменаваны ў ген.-маёры і прызначаны дырэктарам Ваенна-тапаграфічнага дэпо, з залічэннем па Генеральным штабе, 16.12 заняў пасаду. У 1844—1851 кіраўнік трыянгуляцый Цвярской губерні і частак Наўгародскай, Валагодскай, Уладзімірскай і Яраслаўскай губерняў. У 1847—1850 гадах ажыццяўляў трыганаметрычную здымку ў Царстве Польскім і Аўстрыі. 26.11.1848 узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4 кл. (№ 7932 паводле спісу Грыгаровіча — Сцяпанава) за выслугу 25 гадоў у афіцэрскіх чынах. Правадзейны член Рускага геаграфічнага таварыства з годаВременный устав Русского географического общества. — СПб., 1845. — , 20 с.. Узведзены ў генерал-лейтэнанты 11 красавіка 1848.
У час Крымскай вайны 1853—1856, з 15 мая 1855 прызначаны в. а. начальніка штаба Сярэдняй арміі, 13.06 заняў пасаду. З 14 верасня 1856 прызначаны в. а. начальніка асобнага корпуса рэзерваў армейскай пяхоты, з пакіданнем у Генеральным штабе; 14.10 адправіўся, 28.10 прыбыў да пасады. Знаходзячыся на той пасадзе, 24 чэрвеня 1857 прызначаны старшынёй Камісіі для разгляду следчых спраў і дазнанняў і зацвярджэння прысудаў аб беспарадках і злоўжываннях па забеспячэнні войскаў былых Паўднёвай арміі і войскаў, у Крыме размешчаных, рознымі прадметамі забеспячэння. З 6 снежня 1858 зацверджаны на пасадзе начальніка рэзерваў. 17 красавіка 1859 узведзены ў генерал-ад’ютанты Світы.
З 8 жніўня 1859 — генерал ад інфантэрыі і маскоўскі ваенны генерал-губернатар, з пакіданнем у Генеральным штабе. З 17 кастрычніка 1859 — ганаровы член Імператарскага маскоўскага таварыства сельскай гаспадаркі. 13 лістапада 1859 прызначаны апекуном Маскоўскай практычнай акадэміі камерцыйных навук. Прэзідэнт Маскоўскага бегавога таварыства. Ініцыятар увядзення ў Маскве новага грамадскага ўпраўлення, палажэнне пра якое прынята 20 сакавіка 1862. На змену Шасцігласнай думе прыйшлі агульнасаслоўныя выбарныя структуры — Агульная і Распарадчая думы, дзе большасць важных гарадскіх праблем вырашалася на сумесных пасяджэннях гласных ад усіх саслоўяў.
Студэнцкія хваляванні ў верасні—кастрычніку 1861 скончыліся сутыкненнем з паліцыяй ля гасцініцы «Дрэздэн» на Цвярской вуліцы і арыштам пасланых на перамовы студэнтаў у генерал-губернатарскім доме. Па патрабаванні генерал-губернатара быў адкрыты гарадскі Статыстычны камітэт, які дзейнічаў незалежна ад губернскага. Па прыкладзе Санкт-Пецярбурга заснаваны Адрасны стол. Пры яго падтрымцы створаны Маскоўскі заалагічны сад і Арнольда-Траццякоўскае вучылішча для глуханямых.
З 23 красавіка 1861 — член Дзяржаўнага савета. З 26 жніўня 1862 залічаны ў лейб-пяхотны Барадзінскі Яго Вялікасці полк.
Памёр у Маскве года на 61-м годзе жыцця; пахаваны на могілках Новадзявочага манастыра.
У знак удзячнасці і павагі да яго заслуг масквічы на сабраныя па падпісцы сродкі збудавалі яму надмагільны помнік (знесены пры савецкай уладзе). Яго прозвішча выбіта на медалі «У памяць 50-годдзя Корпуса ваенных тапографаў».
Чыны і званні Паж (07.02.1811) Прапаршчык (26.11.1817) Падпаручнік (10.12.1819) за адзнаку Паручнік (3.02.1823) Штабс-капітан (29.03.1825) Капітан (22.08.1827) за адзнаку Палкоўнік (14.11.1828) за адзнаку Флігель-ад'ютант (30.08.1834) Генерал-маёр (01.08.1836) за адзнаку Правадзейны стацкі саветнік (8.02.1843) Генерал-маёр (13.12.1843, са старшынствам з 19.07.1839) Генерал-лейтэнант (11.04.1848) Генерал-ад'ютант (17.04.1859) Генерал ад інфантэрыі (08.09.1859)
Узнагароды Найвышэйшы падарунак у 500 руб. (12.12.1824) Сярэбраны медаль у памяць знаходжання пры труне Аляксандра I (4.09.1826) Ордэн Святога Уладзіміра 4 ст. (29.07.1827) за камандзіроўку ў Турцыю Ордэн Святой Ганны 2 ст. з мячамі (14.03.1829) за адзнаку пры Косцежы Адначасовае гадавое дараванне не ў залік (24.09.1829) Сярэбраны медаль «За турэцкую вайну. 1828—1829» (01.10.1829) Найвышэйшы падарунак у 2000 руб. за складанне «поўнай гісторыі» лейб-гвардыі Ізмайлаўскага палка (дэк. 1830) Імператарская карона да ордэна Святой Ганны 2 ст. (19.03.1831) Ордэн Святога Уладзіміра 3 ст. з мячамі (25.06.1831) за адзнаку пры в. Жолткі Пастаўленая арэнда па чыне на 12 гадоў за адзнаку пры штурме Варшавы (01.03.1832) Адначасова 400 руб. (6.12.1832) Знак ордэна За ваенную годнасць 4 ст. (1832) Сярэбраны медаль «За ўзяцце прыступам Варшавы» (1832) Найвышэйшая падзяка за складанне часопіса паходу і дзеянняў гвардыі (24.10.1833) Найвышэйшае спрыянне за агляды, парады, вучэнні, манеўры (21.08, 23.08, 30.08, 04.09.1834) Найвышэйшае спрыянне за агляды, парады, вучэнні, манеўры (22.01, 25.03, 17.07, 28.07.1836) Знак узнагароды беззаганнай службы за «XV» гадоў (22.08.1836) Найвышэйшае спрыянне за агляды, парады, вучэнні, манеўры (23.07, 29.07.1837; 13.08.1838) Ордэн Святога Станіслава 1 ст. (25.06.1839) Найвышэйшае спрыянне за агляды (31.07, 01.08.1840) Ордэн Святой Ганны 1 ст. з мячамі (01.08.1840) Пастаўленая арэнда 1200 руб. срэбрам на 6 гадоў з 04.03.1844 (08.11.1843) Імператарская карона да ордэна Святой Ганны 1 ст. (19.06.1845) Асаблівае найвышэйшае спрыянне за агляд (16.01.1847) Ордэн Святога Уладзіміра 2 ст. з мячамі (30.05.1847) Найвышэйшае спрыянне за агляд (14.05.1848) Ордэн Святога Георгія 4 ст. за 25 гадоў службы ў афіцэрскіх чынах (26.11.1848) Арэнда падоўжана на 6 гадоў (20.03.1850) Найвышэйшае спрыянне (08.04.1850) Табакерка з вензелевай выявай імя Я. І. В. (25.06.1851) Знак узнагароды беззаганнай службы за «XXX» гадоў (22.08.1852) Ордэн Белага Арла (17.07.1853) Найвышэйшае спрыянне за агляд (16.01.1856) Указаная арэнда 1500 руб. срэбрам у год на 6 гадоў (30.03.1856) Ордэн Святога Аляксандра Неўскага (26.08.1856) Цёмна-бронзавы медаль «У памяць вайны 1853—1856», на Уладзімірскай стужцы (26.08.1856) Найвышэйшае спрыянне за агляды (08.07, 17.07.1857) Знак узнагароды беззаганнай службы за «XXXV» гадоў (22.08.1857) Найвышэйшае спрыянне за агляд (25.08.1857) Асаблівае найвышэйшае спрыянне за агляд (8.09.1859) Алмазныя знакі да ордэна Аляксандра Неўскага (17.04.1862) Найвышэйшае спрыянне (24.08, 20.12.1862) Ордэн Святога Уладзіміра 1 ст. (17.04.1863)
замежныя: Аўстрыйскі Ордэн Жалезнай кароны 1 ст. (30.01.1851) за здымкі ў Царстве Польскім і Аўстрыі Прускі Ордэн Чырвонага Арла 1 ст. (10.03.1854) за садзейнічанне паспяховаму злучэнню расійскай і прускай трыянгуляцыі.
Шлюб і дзеці