Іона () — дэпартамент на ўсходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Бургундыя. Парадкавы нумар 89. Адміністрацыйны цэнтр — Осер. Насельніцтва 333,2 тыс. чалавек (67-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999).

Плошча тэрыторыі 7427 км². Праз дэпартамент працякае рака Іона.

Дэпартамент уключае 3 акругі (Авалон, Осер і Санс), 42 кантона і 454 камуны.

Іона — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Бургундыя. Назва паходзіць ад ракі Іона, прытока Сены.

Гарады Горад Авалон

Спасылкі Prefecture Conseil general