Ана́ Каву́саў (24 лістапада 1920, Чыкішляр, Туркменская ССР — люты 2006) — туркменскі паэт.

Біяграфія Скончыў Ашхабадскі мастацкі тэхнікум. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баявых дзеннях на тэрыторыі УкраіныЗ-над Божої ріки. Літературний біобібліографічний словник Вінниччини / Упорядкування і загальна редакція А. М. Подолинного. — Вінниця: Континент-ПРИМ, 2001, атрымаў цяжкае раненне. У 1948—1953 гадах быў студэнтам Літаратурнага інстытута ім. А. М. ГоркагаСъветска художествена литература в България 1966—1978 : био-библиографски справочник / свет. Ст. Кънчев, В, Хрусанова, 3, Орешкова. София : Нар. библ-«Кирил и Методий», 1981. Том 1. Быў міністрам культуры і сакратаром Саюза пісьменнікаў Туркменістана. Многія гады жыў у Маскве, працаваў кансультантам па туркменскай літаратуры ў праўленні Саюза пісьменнікаў СССР, у выканкаме Міжнароднай супольнасці пісьменніцкіх саюзаў.

Творчасць У 1950 годзе была выдадзена першая кніга вершаў «Мой сонечны край». У далейшым выдаў мноства паэтычных зборнікаў і друкаваўся ў такіх часопісах, як «Дружба народов», «Нева», «Новый мир» і інш. Выпушчаны ў 1976 годзе ў Кіеве зборнік «Материнські руки» стаў першай кнігай туркменскіх вершаў на ўкраінскай мове. Перакладаў на туркменскую мову творы Я. Купалы, а таксама многія творы рускай літаратуры, у прыватнасці «Яўгена Анегіна» А. С. Пушкіна.

Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» (СССР) (28 кастрычніка 1955 года) — за выдатныя заслугі ў развіцці туркменскай літаратуры і мастацтва і ў сувязі з дэкадай туркменскай літаратуры і мастацтва ў гор. Маскве. Ордэн Дружбы (Расія) (9 сакавіка 1996 года) — за заслугі перад дзяржавай, шматгадовую плённую дзейнасць у галіне культуры і мастацтва.

Крыніцы

Спасылкі Біяграфія і вершы ў часопісе «Камертон» Некралог ад выканкама Міжнароднай супольнасці пісьменніцкіх саюзаў

Катэгорыя:Туркменскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты СССР