Інстытут дзяржаўнай службы — арганізацыйна-адміністрацыйнае структурнае падраздзяленне Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Размяшчаецца ў Мінску па адрасе вуліца Карла Маркса, 22.

Ажыццяўляе падрыхтоўку на ўзроўні другой вышэйшай адукацыі, перападрыхтоўку, стажыроўку і павышэнне кваліфікацыі кіраўніцкіх кадраў, асоб, уключаных у рэзерв кіраўніцкіх кадраў, і іншых асоб.

Гісторыя Інстытут дзяржаўнай службы быў створаны 18 верасня 2000 года па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь загадам рэктара Акадэміі кіравання на базе факультэта менеджменту.

1 верасня 2010 года ў Інстытуце дзяржаўнай службы ў адпаведнасці з дзяржаўным заказам упершыню распачата падрыхтоўка на базе вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае будаўніцтва».

Структура У склад Інстытута ўваходзяць: кафедра дзяржаўнага кіравання; кафедра дзяржаўнай эканамічнай палітыкі; кафедра кадравай палітыкі і псіхалогіі кіравання; кафедра сацыяльнай палітыкі і ідэалогіі; кафедра кіравання эканамічнымі сістэмамі.

Адукацыйная дзейнасць Інстытут вядзе падрыхтоўку на ўзроўні другой вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае будаўніцтва».

Перападрыхтоўка ажыццяўляецца па спецыяльнасцях: Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне; Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай; Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія; Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай; Інфармацыйна-аналітычная праца ў сістэме дзяржаўнага кіравання; Дзяржаўная кадравая палітыка; Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці; Дзелавое адміністраванне; Кіраванне персаналам.

Кіраўніцтва Леанід Сямёнавіч Мальцаў — дырэктар Яўген Аляксандравіч Крыштаповіч — намеснік дырэктара Вольга Аляксандраўна Мітраховіч — намеснік дырэктара

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйная старонка інстытута

Катэгорыя:Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь