Чары́ Ашы́раў (; ) — туркменскі савецкі паэт, пісьменнік і перакладчык. Народны пісьменнік Туркменскай ССР (1970).
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Кешы недалёка ад Ашгабата ў сялянскай сям'і. З 1922 года вучыўся і выхоўваўся ў дзіцячым доме. У 1929 годзе скончыў Ашгабацкі педагагічны тэхнікум, у 1933 годзе — падрыхтоўчае аддзяленне Ашгабацкага навукова-даследчага педагагічнага інстытута. У 1937—1956 гадах працаваў у Туркменскім дзяржаўным выдавецтве на розных пасадах — перакладчыкам, рэдактарам, старшым рэдактарам, загадчыкам аддзела, галоўным рэдактарам. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1944 года — член ВКП(б). З 1958 года — галоўны рэдактар часопіса «Молат» ().
Творчасць Першая публікацыя ажыццёўлена ў 1928 годзе.
Апублікаваў некалькі зборнікаў лірычных вершаў, паэмы «Крывавы супраціў», «Расстанне» (, 1939), «У тыле ворага» (1941), «Памылка маладога млынара» (, 1957). Найбольш вядомая з іх паэма «Канец крывавага водараздзелу» (, 1948), у якой паэт малюе сацыяльныя працэсы ў туркменскай вёсцы 1920-х гадоў; паводле паэмы стварыў лібрэта аднайменнай оперы Велі Мухатава (1967, пастаўлена ў Туркменскім тэатры оперы і балета).
У сааўтарстве з Д. Зотавым стварыў аповесць «Дарогу адолее той, хто ідзе» (1939). У рамане «Следапыт» (, 1970) апісаў жыццё савецкіх пагранічнікаў.
З 1940-х гадоў перакладаў на туркменскую мову сачыненні рускіх і ўкраінскіх класікаў (у тым ліку Т. Шаўчэнкі).
Сям'я Бацька — Ашыр Кетджэ. Жонка — Агулнабат Ашырава.
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1955) Ордэн Дружбы народаў (1980) Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1990) Медаль «За любоў да Айчыны» () Медаль «Руплівасць» ()
Крыніцы
Спасылкі Türkmenistanyň Medeniýet ministrligi
Катэгорыя:Туркменскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты СССР