«Берасцейскі ўніверсітэт» — карпаратыўная газета Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Выходзіць з 1997 года адзін раз на месяц на рускай і беларускай мовах. Распаўсюджваецца бясплатна сярод студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта. Рыхтуецца і друкуецца рэдакцыйна-выдавецкім аддзелам БрДУ імя А. С. Пушкіна, які размяшчаецца ў галоўным корпусе па вул. Міцкевіча, 28. Рэдактар газеты (2025) — Ю. Б. Мошчык.

Асвятляе падзеі ўніверсітэта, факультэтаў, інтэрнатаў, удзел прадстаўнікоў ВНУ ў гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемствах. Публікуе матэрыялы пра выкладчыкаў, студэнтаў, выпускнікоў, спрыяе павышэнню пісьменнасці чытачоў.

Крыніцы

Спасылкі «Берасцейскi ўнiверсiтэт»

Катэгорыя:Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна Катэгорыя:Газеты Брэста на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Брэста на рускай мове