Ан-22 «Антэй» (па кадыфікацыі НАТА: Cock — «Певень») — савецкі цяжкі турбавінтавы транспартны самалёт.
З’яўляецца самым вялікім у свеце турбавінтавым самалётам.
Гісторыя Серыйная вытворчасць Ан-22 была арганізавана на Ташкенцкім авіязаводзе. З лістапада 1965 года па студзень 1976 года было выпушчана 68 самалётаў (уключаючы планёр для статычных выпрабаванняў), з іх 28 — у варыянце Ан-22а. Першыя АН-22 сталі паступаць у ВПС у студзені 1969 года.
Вытворчасць Ан-22 была спынена на карысць пашырэння вытворчасці найноўшага ў той час турбарэактыўнага ваенна-транспартнага самалёта Іл-76, якая разгарнулася на Ташкенцкім авіязаводзе ў пачатку 1970-х гадоў. Турбавінтавыя рухавікі сталі лічыцца састарэлымі і больш складанымі ў абслугоўванні і рамонце.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Самалёты Антонава Катэгорыя:Самалёты СССР Катэгорыя:Пасажырскія самалёты Катэгорыя:Самалёты Карэйскай вайны Катэгорыя:Самалёты В’етнамскай вайны