«Pamiętnik Literacki» — навуковы квартальнік, у якім друкуюцца працы па гісторыі польскай літаратуры, тэорыі літаратуры і літаратурнай крытыцы.
Гісторыя Найстарэйшы часопіс па паланістыцы. Заснаваны ў 1902 годзе ў Львове як працяг «Pamiętnika Towarzystwa Literackiego im. Adama Mickiewicza»Выданне, якое існавала з 1887 да 1898 года.. Першым выдаўцом быў Нацыянальны інстытут імя Асалінскіх; да 1939 года «Pamiętnik» друкаваўся ў Львове, пасля ў 1946–1950 гг. — у Варшаве, а з 1950 года — ва Уроцлаве. Адначасова часопіс быў органам Літаратурнага таварыства імя Адама Міцкевіча. Змены адбылася ў 1952 годзе, калі «Pamiętnik Literacki» перайшоў пад апеку Інстытута літаратурных даследаванняў ПАН (у 1950–1951 гг. былі выдадзены два сумесныя штогоднікі). З 2003 года выдаўцом з’яўляецца Выдавецтва Інстытута літаратуразнаўчых даследаванняў ПАН.
Многія гады часопіс друкуе навуковыя працы выбітных польскіх літаратуразнаўцаў. Галоўнымі рэдактарамі былі: Вільгельм Брухнальскі, Браніслаў Губрыновіч, Эдвард Парэмбовіч, Тадэвуш Піні, Людвік Бярнацкі, Віктар Ган, Ігнацы Хжаноўскі, Казімеж Кальбушэўскі, Эўгеніюш Кухарскі, Станіслаў Лэмпіцкі, Юліян Кжыжаноўскі, Тадэвуш Мікульскі, Богдан Закшэўскі.
З 1998 года галоўны рэдактар — праф. Гражына Баркоўская; члены рэдакцыі: Міхал Главіньскі і Тэрэса Касткевічова (намеснікі галоўнага рэдактара), Адам Дзядэк, Войцех Главаля, Луіджы Марынелі, Анджэй Скрэнда, Людвіка Слянкова, Кшыштаф Трыбусь і Зоф’я Смольская (сакратар рэдакцыі).
Структура часопіса Пастаянныя раздзелы: Развагі і артыкулы — гістарычна- і крытычна-літаратурныя працы. Матэрыялы і нататкі — прычыны, біяграфічныя, бібліяграфічныя, тэксталагічныя ўдакладненні, карэспандэнцыя пісьменнікаў. Рэцэнзіі і агляды. Іншыя раздзелы: Хроніка — некралогі памерлых даследчыкаў літаратуры. Дыскусіі — Карэспандэнцыя. У 1950 годзе створаны раздзел: Праблемы мастацкай мовы — ініцыятарка Марыя Рэната Маенова. Публікуюцца артыкулы па паэтыцы, стылістыцы, літаратуразнаўстве і мовазнаўстве, а таксама працы па тэорыі літаратуры і метадалогіі літаратуразнаўчых даследаванняў (структуралізм, дэканструкцыя, літаратурная камунікацыя). У 1960–1994 гг. існаваў таксама раздзел: Пераклады — спачатку пад кіраўніцтвам Генрыка Маркевіча, пазней — Міхала Главіньскага. У 1999 годзе ўведзены новы раздзел: З іншамоўных часопісаў.
Тэматычныя выпускі У першым пасляваенным гадавіку (1946) змешчаны 62 некралогі даследчыкаў літаратуры, якія загінулі ці былі забіты падчас Другой сусветнай вайны. Выйшлі многія манаграфічныя выпускі, прысвечаныя польскім пісьменнікам (Мікалай Рэй, Адам Міцкевіч, Юліюш Славацкі, Зыгмунт Красінскі, Цыпрыян Каміль Норвід, Генрык Сянкевіч, Ян Каспровіч, Станіслаў Выспяньскі, Чэслаў Мілаш) або літаратурным эпохам (старапольскі перыяд, Рэнесанс, Асветніцтва, літаратура ПНР). У 1973 годзе выйшаў спецыяльны выпуск, прысвечаны Міжнароднаму кангрэсу славістаў у Варшаве.
Крыніцы
Катэгорыя:Літаратурныя часопісы Польшчы Катэгорыя:Часопісы на польскай мове