Arkona — польскі метал-гурт, створаны па ініцыятыве музыкаў пад псеўданімамі Khorzon і Messiah, якія вырашылі заснаваць гурт, што круціцца ў атмасферы сырога блэк-металу і язычніцтва. Іх першае дэма пад назвай «The Unholy War» было самастойна выдадзена ў 1993 годзе. Наступнае дэма з польскамоўнымі тэкстамі пад назвай «Bogowie Zapomnienia» было запісана ў 1994. Гэты рэліз прыцягнуў увагу лэйбла Morbid Madness Records, з дапамогай якога Arkona змагла запісаць свой першы поўны альбом. Нягледзячы на гэтыя планы, першая афіцыйная кружэлка «Imperium» была выпушчана за кошт Astral Wings Records. Наступны альбом «Zeta Reticuli» быў запісаны ў 1996 годзе пад лэйблам Folter Records. У 2002 годзе гурт выпусціў альбом «Nocturnal Arkonian Hordes» ужо пад крылом чэшскага Eclipse Productions.

Дыскаграфія

Альбомы

Imperium (1996) Zeta Reticuli: A Tale About Hatred and Total Enslavement (2001) Nocturnal Arkonian Hordes (2002) Konstelacja Lodu (2003) Chaos.Ice.Fire (2013) Lunaris (2016) Age of Capricorn (2019) Stella Pandora (2024)

Спліты

Zrodzony Z Ognia I Lodu / Mankind's Funeral (2004) Holokaust Zniewolonych Mas / Diabolus Perfectus / Raise The Blasphemer (2005) W Szponach Wojennej Bestii (2006) Jesienne Krakowskie Zgliszcza (2013)

Дэма

Bogowie Zapomnienia (1994) An Eternal Curse of the Pagan Godz (1994) Zeta Reticuli: A Tale About Hatred and Total Enslavement (1999)

Зборнікі

An Eternal Curse of the Pagan Godz (1997) Bogowie Zapomnienia (2005) Raw Years 1993-95 (2005) Wszechzlodowacenie (2008)

Заўвагі

Катэгорыя:Блэк-метал-гурты Польшчы Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1993 годзе