Заслужаны настаўнік Беларускай ССР — ганаровае званне. Прысвойвалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР настаўнікам агульнаадукацыйных і музычных школ, выкладчыкам вучылішчаў прафесійна-тэхнічнай адукацыі і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. А таксама выхавальнікам школ-інтэрнатаў, інтэрнатаў пры школах, груп з працяглым днём і дзіцячых дамоў. Заснавана рашэннем Бюра ЦК КП(б)Б ад 10 мая 1940 года. 13 красавіка 1995 года званне было афіцыйна зменена на «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь».

Гл. таксама

Спіс заслужаных настаўнікаў Беларусі

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Ганаровыя званні Беларускай ССР