Гунтыс Улманіс (латыш. Guntis Ulmanis; , ) — латвійскі палітык, прэзідэнт Латвійскай Рэспублікі з 1993 па 1999 год.
Біяграфія Пляменнік Карліса Улманіса, да 1955 года насіў прозвішча прыёмнага бацькі Румпітыс. Дзяцінства правёў у сібірскай ссылцы (высланы ў 1941 г.). Вярнуўся ў Рыгу ў 1948 г.
У 1966 г. скончыў Латвійскі ўніверсітэт, служыў у савецкай арміі (1963—1965), працаваў у рыжскім выканкаме, уступіў у КПСС у 1966, быў дырэктарам камбіната бытавых паслуг Рыжскага раёна.
У 1989 г. выйшаў з КПСС. У 1993 годзе абраны дэпутатам Сейма ад Сялянскага саюза Латвіі.
Катэгорыя:Палітыкі Латвіі