Алі́м Пшэма́хавіч Кешо́каў (; 22 ліпеня 1914, Шалушка, Церская вобласць (цяпер Чэгемскі раён, Кабардзіна-Балкарыя) — 29 студзеня 2001, Масква, Расія) — кабардзінскі пісьменнік. Народны паэт Кабардзіна-Балкарыі (1964). Герой Сацыялістычнай Працы (1990).

Біяграфія У 1935 годзе скончыў Паўночна-Каўказскі педагагічны інстытут. У 1939—1940 гадах праходзіў сапраўдную вайсковую службу ў Бабруйску.

Творчасць Друкаваўся з 1934 года.

У творчасці Кешокава адлюстраваны гістарычныя этапы жыцця кабардзіна-балкарскага народа, каларытныя вобразы суайчыннікаў, глыбіня філасофскай думкі.

Бібліяграфія Паэтычныя зборнікі 1941 — «Каля падножжа гор» () 1946 — «Шлях конніка» () 1948 — «Зямля маладосці» () 1964 — «Сагрэтыя камяні» () 1969 — «Таўро» () 1977 — «Волатаўская чаша» ()

Раманы 1960—1966 — «Вяршыні не спяць» (дылогія) 1973 — «Зламаная падкова» () 1977 — «Усход месяца»

Беларускія пераклады Асобныя творы Кешокава на беларускую мову пераклалі К. Камейша, Л. Салавей.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы