Уладзімір Міхайлавіч Пазднякоў () — рэктар Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА (з 2022). Кандыдат тэхнічных навук (2010), дацэнт.
Біяграфія Нарадзіўся 28 мая 1984 годзе ў Магілёве.
C адзнакай скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання з прысваеннем кваліфікацыі «інжынер-механік»; аспірантуру Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання па спецыяльнасці «працэсы і апараты харчовых вытворчасцяў». У 2010 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Тэхналогія (харчовая прамысловасць)». Мае міжнародны дыплом Ph.D in Technical Sciences.
Працаваў у Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (БДАТУ) на пасадах — дацэнт кафедры «тэхналогіі і тэхнічнае забеспячэнне працэсаў перапрацоўкі і захоўвання сельскагаспадарчай прадукцыі», намеснік прарэктара па навуковай рабоце, прарэктар па выхаваўчай рабоце, прарэктар па вучэбнай і выхаваўчай рабоце БДАТУ.
У 2021—2024 гадах — намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
З 2022 года — рэктар Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА».
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Крыніцы
Спасылкі Поздняков Владимир Михайлович
Катэгорыя:Рэктары Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання