Аляксандр Аляксандравіч Новікаў (нар. , Гомель) — беларускі інжынер і дэпутат. З кастрычніка 2025 года старшыня Гомельскага райвыканкама.

Біяграфія Нарадзіўся 26 снежня 1975 года ў горадзе Гомелі.

Скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў на розных пасадах на прадпрыемстве «Гомсельмаш» — ад вядучага інжынера да намесніка генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях — галоўнага інжынера; дырэктарам па развіцці ТАА «МеталБуд СiК». Генеральны дырэктар ААТ «Гомсельмаш».

Дэпутат Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў. Дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання.

Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу.

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гомельскай вобласці (вылучаны ад горада Гомеля). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

З кастрычніка 2025 года старшыня Гомельскага райвыканкама.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Міністэрства прамысловасці, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў, Еўразійскай эканамічнай камісіі; мае падзякі Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Гомельскага гарвыканкама; узнагароджаны нагрудным знакам адрознення Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання «За заслугі ў сельскай гаспадарцы», памятным знакам «У гонар 90-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», юбілейным медалём «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі».

Удастоены ганаровага звання «Чалавек года — 2021» Гомельскай вобласці ў намінацыі «Кіраўнік».

Крыніцы

Спасылкі Профіль Аляксандра Новікава на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання