Сяргей Мікалаевіч Мялешкін (нар. , в. Валынцы, Верхнядзвінскі раён) — беларускі дзяржаўны службовец і дэпутат.
Біяграфія Нарадзіўся 30 жніўня 1979 года ў вёсцы Валынцы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыў Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый», Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Інжынірынг бяспекі аб’ектаў будаўніцтва», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Служыў інспектарам дзяржаўнага пажарнага нагляду пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Кастрычніцкага раёна г. Віцебска; інспектарам, намеснікам начальніка аддзела па дзяржаўным пажарным наглядзе Сенненскага РАНС; інспектарам дзяржаўнага пажарнага нагляду Добрушскага РАНС; старшым інжынерам, намеснікам начальніка аддзела, начальнікам аддзела нагляду і прафілактыкі, першым намеснікам начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС. Начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі.
Дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання.
Дэлегат VI і VII Усебеларускіх народных сходаў.
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Віцебскай вобласці (вылучаны ад Браслаўскага, Мёрскага, Пастаўскага, Шаркаўшчынскага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.
Старшыня савета Віцебскага абласнога аддзялення Беларускай федэрацыі дзюдо, савета калектываў фізічнай культуры Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС БФСТ «Дынама»; член Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах, абласных камісій і штабоў па пытаннях бяспекі і павышэння ўзроўню жыццядзейнасці насельніцтва.
Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I, II, III ступеняў, «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый».
Крыніцы
Спасылкі Профіль Сяргея Мялешкіна на сайце Савета Рэспублікі
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 6-га склікання